Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Індустрыяльны парк

Стратэгічным і самым маштабным праектам двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

 Індустрыяльны парк «Вялікі камень» уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай каля 11 247 га з асобным прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу.

 Індустрыяльны парк знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ў 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь г. Мінска. Выгаднае тэрытарыяльнае размяшчэнне абумоўлена непасрэднай блізкасцю парку да нацыянальнага аэрапорта Мінск, чыгункі, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі М1 Берлін-Масква, а таксама доступам да Клайпедскага порта на ўзбярэжжы Балтыйскага мора на адлегласці 500 км.

 Згодна з генеральным планам на тэрыторыі парку будуць размешчаны вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры.

 У цяперашні час будаўніцтва парку ідзе дастаткова хуткімі тэмпамі, завершана падрыхтоўка стартавай пляцоўкі парку, ідзе прыёмка ў эксплуатацыю інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Ужо сёння для будучых рэзідэнтаў парку ёсць магчымасць атрымаць пункты падключэння да інфраструктуры, праектаваць і будаваць свае аб'екты.

 У якасці рэзідэнтаў індустрыяльнага парка могуць выступаць любыя кампаніі незалежна ад краіны паходжання капіталу.

 Крытэрыямі для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў парку з'яўляюцца:

асноўныя напрамкі рэалізацыі інвестыцыйных праектаў – машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, фармацэўтыка, тонкая хімія, біятэхналогіі, новыя матэрыялы, комплексная лагістыка, электронная камерцыя, дзейнасць, звязаная з захованнем і апрацоўкай вялікіх аб'ёмаў дадзеных, сацыяльна-культурная дзейнасць, ажыццяўленне НДВКР.

 заяўлены аб'ём інвестыцый у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта – не менш за 5 млн. дол. ЗША (пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па ажыццяўленні НДВКР – не менш за 500 тыс. дол. ЗША); заяўлены аб'ём інвестыцый у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта юрыдычнай асобы (за выключэннем ажыццяўлення НДВКР), якая прэтэндуе на рэгістрацыю ў якасці рэзідэнта парку, можа складаць суму, эквівалентную не менш за 500 тыс. дол. ЗША пры ўмове ажыццяўлення інвестыцый у гэтым аб'ёме на працягу 3 гадоў з дня рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта парку.

 На пачатак 2019 г. у індустрыяльным парку зарэгістравана 42  рэзідэнта.

 26 мая 2017 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. № 166 «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» (далей – указ), прыняты ў мэтах выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. № 5 у мэтах забеспячэння захавання найлепшага прававога рэжыму для рэзідэнтаў індустрыяльнага парку ў параўнанні з іншымі льготнымі рэжымамі вядзення камерцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і краінах ЕАЭС.

 Ва ўказе акцэнт зроблены на лібералізацыю і аптымізацыю заканадаўства ў сферы зямельных, валютных, працоўных адносін, міграцыі, мытнага рэгулявання, праектавання, будаўніцтва і прыёмкі аб'ектаў індустрыяльнага парка; пашырэнне прадстаўляемых падатковых ільгот з улікам захавання канкурэнтаздольнасці рэжыму індустрыяльнага парку; зніжэнне кошту энергарэсурсаў; спрашчэнне мытнага адміністравання; павышэнне якасці абслугоўвання інвестараў і спрашчэння працэдуры атрымання дзяржаўных паслуг (адміністрацыйных і іншых працэдур); пашырэнне функцый, павышэнне ролі і паўнамоцтваў адміністрацыі парку, а таксама міжурадавага каардынацыйнага савета парку.

 Рэзідэнтам індустрыяльнага парку пры ажыццяўленні дзейнасці ў парку прадстаўляецца рэжым найбольшага эканамічнага спрыяння ў параўнанні з іншымі рэжымамі вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

 Агульная сістэма падаткаабкладання ў парку прадугледжвае:

вызваленне ад падатку на нерухомасць па аб'ектах у парку, зямельнага падатку па ўчастках у парку для рэзідэнтаў і сумеснай кіруючай кампаніі – на ўвесь тэрмін дзеяння спецыяльнага прававога рэжыму (гэта значыць да 14 чэрвеня 2062 г.);

 вызваленне ад падатку на прыбытак адносна прыбытку рэзідэнтаў парку ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), вырабленых на тэрыторыі парку, – на тэрмін 10 гадоў з першага падатковага перыяду, у якім у рэзідэнта ўзнік прыбытак ад рэалізацыі названых тавараў (работ, паслуг), затым выплата падатку ажыццяўляецца па стаўцы, зменшанай на 50% ад дзеючай – да заканчэння тэрміну дзеяння спецыяльнага прававога рэжыму;

 не ўключэнне курсавых розніц у склад пазарэалізацыйных даходаў і выдаткаў для мэт вылічэння падатку на прыбытак;

 вызваленне рэзідэнтаў і сумеснай кіруючай кампаніі ад ПДВ пры набыцці работ і паслуг на тэрыторыі краіны для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў;

 паслабленні па выплаце падаходнага падатку – 9% (да 01.01.2027) і адлічэнняў у ФСАН – вызваленыя ў частцы даходаў, якія перавышаюць сярэднюю па рэспубліцы месячную заработную плату.

Перавагі парку:

 абслугоўванне рэзідэнтаў па прынцыпе «адна станцыя»;

 зніжаныя цэны на энерганосьбіты і прыродны газ;

 магчымасць функцыяніравання ў індустрыяльным парку «тэрытарыяльнай» або «бондавай» зоны, на якой прадугледжаны шэраг спрашчэнняў у галіне мытнага рэгулявання;

 магчымасць будаўніцтва аб'ектаў у індустрыяльным парку па замежных нормах без адаптацыі праекта да беларускіх нормаў альбо з адаптацыяй у спрошчаным парадку (у абодвух выпадках абавязковыя заключэнні дзяржаўных экспертыз), выбар падрадчыкаў і інжынерных арганізацый без правядзення працэдур закупкі і свабоднае фарміраванне цэн у будаўніцтве, спрашчэнне працэдуры прыняцця ў эксплуатацыю пабудаваных у парку аб'ектаў;

 скарачэнне тэрмінаў ажыццяўлення шэрагу працэдур: прыняцце рашэнняў аб прадастаўленні (канфіскацыі) зямельнага ўчастка ў 3-дзённы тэрмін (раней – 10 дзён), прыняцце аб'ектаў у эксплуатацыю не пазней за 30 дзён (раней тэрмін не ўсталёўваўся), узгадненне адміністрацыяй парку пераліку тавараў (работ, паслуг), па якіх прадастаўляецца вылік сум ПДВ, – 5 працоўных дзён (раней – 15 каляндарных дзён), прыняцце рашэння аб выдачы спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю замежным грамадзянам – 5 каляндарных дзён (раней – 7 каляндарных дзён);

 правядзенне шэрагу валютных аперацый без уліку патрабаванняў валютнага заканадаўства, аб'яўленне і фарміраванне статутных фондаў рэзідэнтаў парка і сумеснай кіруючай кампаніі ў замежнай валюце;

 свабоднае цэнаўтварэнне без усталявання квот на прадукцыю, вырабленую ў індустрыяльным парку;

 бязвізавы ўезд асобам, зацікаўленым у інвестыраванні ў індустрыяльны парк ці тым, што ўжо інвестыруюць на гэтай тэрыторыі, на тэрмін да 180 дзён;

 магчымасць рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыцягваюцца для будаўніцтва аб'ектаў парку, у жылых памяшканнях, якія не з'яўляюцца аб'ектамі жыллёвага фонду (гэта значыць у будаўнічых гарадках);

 стабілізацыйная агаворка.

 Праварэгулюючымі нацыянальнымі нарматыўнымі актамі ў адносінах да індустрыяльнага парка з'яўляюцца:

 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 2012 г. № 253 «Аб стварэнні Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень»;

 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. № 166 «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень»;

 

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2012 г. № 756 «Аб некаторых пытаннях Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку», якая зацвердзіла палажэнне аб індустрыяльным парку і статут яго адміністрацыі.

 

З падрабязнай інфармацыяй па гэтай тэме, у тым ліку з тэкстамі НПА, можна азнаёміцца, наведаўшы афіцыйны інтэрнет сайт Індустрыяльнага парка «Вялікі камень» www.industrialpark.by.