Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Прыпяцкае палессе

Указам Кіраўніка дзяржавы ад 29 сакавіка 2010 г. № 161 зацверджана Дзяржаўная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады 

Мэта Праграмы - забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыпяцкага Палесся на аснове комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, нарошчванне экспартнага патэнцыялу і прыцягненне інвестыцый, захаванне ўмоў узнаўлення прыродна-рэсурснага патэнцыялу, мінімізацыя негатыўных наступстваў экстрэмальных прыродных з'яў і стварэнне спрыяльных умоў пражывання насельніцтва.

Тэрыторыя Прыпяцкага Палесся ўключае ў сябе тры раёны Брэсцкай вобласці (Пінскі, Столінскі і Лунінецкі) і чатыры раёны Гомельскай вобласці (Жыткавіцкі, Петрыкаўскі, Мазырскі і Нараўлянскі).

Для арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся, Указам Кіраўніка дзяржавы ўстаноўлены шэраг ільгот.

Камерцыйныя арганізацыі, створаныя (за выключэннем створаных шляхам рэарганізацыі) пасля 1 студзеня 2010 года, з месцам знаходжання і пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі Лунінецкага, Пінскага, Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Жыткавіцкага, Мазырскага, Нараўлянскага і Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама арганізацыі, якія стварылі пасля 1 студзеня 2010 года філіялы і іншыя адасобленыя падраздзяленні, якія маюць асобны баланс i бягучы (разлiковы) або іншы банкаўскі рахунак з месцам знаходжання і ажыццяўлення дзейнасці на тэрыторыі названых раёнаў маюць права на працягу пяці гадоў з дня стварэння камерцыйных арганізацый і падраздзяленняў (у частцы дзейнасці гэтых падраздзяленняў) не вылічваць і не выплачваць падатак на прыбытак у частцы рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці пры наяўнасці іх раздзельнага ўліку, іншыя падаткі і зборы (за выключэннем падатку на даданую вартасць, акцызаў, гербавага і афшорнага збораў, дзяржаўнай пошліны, мытных пошлін і збораў, падаткаў, якія вылічваюцца, утрымліваюцца і пералічаюцца пры выкананні абавязкаў падатковага агента).

Сумы фінансавай і іншай дапамогі, якая аказваецца арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на рэалізацыю Праграмы, уключаюцца імі ў склад выдаткаў ад пазарэалізацыйных аперацый, і не ўлічваюцца ў складзе даходаў ад пазарэалізацыйных аперацый пры падаткаабкладанні арганізацыямі, якія рэалізуюць мерапрыемствы Праграмы.

Арганізацыям, якія прыцягваюць крэдытныя рэсурсы для выканання мерапрыемстваў Праграмы, забяспечваецца ў 2010-2021 гадах пакрыццё часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, у памеры паловы стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка па крэдытах у беларускіх рублях, 6 працэнтаў гадавых - па крэдытах у замежнай валюце.

Акрамя таго, арганізацыям, якія прыцягваюць крэдытныя рэсурсы для выканання мерапрыемстваў Праграмы, Брэсцкі і Гомельскі аблвыканкамы ў 2010-2021 гадах дадаткова забяспечваюць пакрыццё часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі ў памеры да 0,25 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка па крэдытах у беларускіх рублях і да 3 працэнтаў гадавых - па крэдытах у замежнай валюце.