Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма "Беларусь гасцінная" на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма "Беларусь гасцінная" на 2016 - 2020 гады

У выніку рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» на 2016 – 2020 гады з 7 паказчыкаў выканана 5.

Зводны мэтавы паказчык па экспарце турыстычных паслуг выкананы на 102,4 % (155,2 млн. долараў ЗША пры заданні 151,5 млн.). Паказчыкі па прасоўванні турыстычнага патэнцыялу за мяжой і колькасці арганізаваных турыстаў і экскурсантаў – на 233 і 136 працэнтаў адпаведна (праведзена 24 маркетынгавыя мерапрыемствы замест запланаваных 12, адпраўлена 1001,8 тыс. турыстаў і экскурсантаў у межах Рэспублікі Беларусь замест запланаваных 732 тыс. чалавек).

Мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы накіраваны на развіццё найбольш перспектыўных відаў турызму (культурна-пазнаваўчы, медыцынскі, аздараўленчы, спартыўны), а таксама ўкараненне перадавых тэхналогій і інструментаў у сістэму прасоўвання турыстычных паслуг Беларусі на сусветным рынку. Так, ў 2016 годзе распрацаваны чатыры новыя экскурсіі, абноўлена сем.

Асаблівая ўвага надавалася якасці паслуг, якія прадстаўляюцца турыстам і экскурсантам, у сувязі з чым прадугледжаны маніторынг колькасці атэставаных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Па выніках 2016 года атэставана 144 экскурсаводы і гіды-перакладчыкі.

Разам з тым паказчык па колькасці арганізаваных турыстаў і экскурсантаў выкананы на 77,1 %, а колькасці замежных грамадзян, якія наведалі Рэспубліку Беларусь, – на 93,5 %. Асноўнымі прычынамі недасягнення запланаваных паказчыкаў з’яўляюцца недастатковая дыверсіфікацыя экспарту турыстычных паслуг (асноўнымі турыстамі па-ранейшаму з’яўляюцца расійскія грамадзяне, якія ў 2016 годзе пераарыентаваліся на ўнутраны турызм), а таксама няпоўны статыстычны ўлік прыбыццяў замежных грамадзян (так, не ўлічваецца колькасць грамадзян, якія трапілі праз расійска-беларускі ўчастак мяжы, а таксама паслугі, аказаныя суб’ектамі аграэкатурызму).

Дзяржаўнай праграмай у 2016 годзе прадугледжана да выканання 24 мерапрыемствы, з якіх у поўным аб’ёме выканана 21. Тры мерапрыемствы, звязаныя з правядзеннем выязных мерапрыемстваў, выданнем навукова-практычнага бюлетэня па актуальных пытаннях развіцця турызму і ажыццяўленнем міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы турызму, плануецца выканаць у ходзе рэалізацыі праграмы ў наступныя гады.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» на 2016 – 2020 гады.