Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма развіцця фармацэўтычнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма развіцця фармацэўтычнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады

Выкананне Дзяржаўнай праграмы развіцця фармацэўтычнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады накіравана на забеспячэнне айчыннай прадукцыяй не менш за палову рынку медыцынскіх прэпаратаў Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе гэта задача выканана: доля айчынных лекавых сродкаў на ўнутраным рынку ў грашовым выражэннісклала 51,9 % (заданне – 51 %), удзельная вага экспарту лекавых сродкаў у агульным аб’ёме вытворчасці лекавых сродкаў склала 25,8 % (заданне – 25 %).

У выніку рэалізацыі дзяржаўнай праграмы ў 2016 г. з сямі зводных мэтавых паказчыкаў і мэтавых паказчыкаў не дасягнуў запланаванага значэння адзін.

Па падпраграме «Падрыхтоўка кадраў для фармацэўтычнай галіны» выконвалася 4 мерапрыемствы, па якіх не ажыццяўлялася фінансаванне. Па выніках іх выканання не было дасягнута запланаванае значэнне паказчыка «Колькасць перааснашчаных навучальных лабараторый» (заданне 3 адзінкі, факт – 0).

У сувязі э тым, што выдаткі па галіне адукацыі (у тым ліку выдаткі на матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне устаноў вышэйшай адукацыі, падрыхтоўку спецыялістаў і арганізацыю павышэння кваліфікацыі работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый) сканцэнтраваныя ў дзяржаўнай праграме «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016 – 2020 гады, Міністэрствам аховы здароўя з Міністэрствам адукацыі разгледжана пытанне аб магчымасці выканання гэтых мерапрыемстваў у межах праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка».

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах на падставе супастаўлення ступені выканання паказчыкаў і выдзеленых аб’ёмаў фінансавання эфектыўнасць рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ў 2016 годзе вызначана сярэдняй па прычыне прыцягнення значнага аб’ёму пазыковых сродкаў, не запланаваных на этапе фарміравання праграмы. Эфектыўнасць рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы з улікам выкарыстання сродкаў рэспубліканскага бюджэту ацэньваецца як высокая.