Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 - 2020 гады

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 – 2020 гады накіравана на дасягненне прыярытэту сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь «Інфарматызацыя».

Да 2017 года колькасць абанентаў і карыстальнікаў бесправаднога шырокапалоснага доступу да сеткі інтэрнэт склала 67,4 на 100 чалавек (заданне – 66,0). Узровень пранікнення сеткі інтэрнэт склаў 70 % дамашніх гаспадарак (заданне – 64,8 %).

У выніку рэалізацыі дзяржаўнай праграмы ў 2016 г. з сямі зводных мэтавых паказчыкаў і мэтавых паказчыкаў не дасягнуў запланаванага значэння адзін паказчык.

Недасягненне планавага значэння мэтавага паказчыка Міністэрства адукацыі «Доля ўстаноў адукацыі, ахопленых праектам «Электронная школа» абумоўлена неабходнасцю правядзення дадатковых пошукаў і правядзеннем работ (вылучэнне радыёчастотных каналаў).

Дзяржаўнай праграмай у 2016 годзе прадугледжана да выканання 46 мерапрыемстваў, выконвалася 47 мерапрыемстваў (102,2 %).

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 – 2020 гады.