Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Дзяржаўная праграма "Будаўніцтва жылля" на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма «Будаўніцтва жылля» на 2016 – 2020 гады рэалізуецца з мэтай стварэння ўмоў для задавальнення патрэб грамадзян Рэспублікі Беларусь у даступным і камфортным жыллі.

У выніку рэалізацыі дзяржаўнай праграмы з 9 паказчыкаў выкананы 6.

Так, у 2016 годзе было ўведзена 4285,7 тыс. кв. метраў жылля (заданне – 4000 тыс. кв.метраў) за кошт усіх крыніц фінансавання. Пры гэтым доля індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў агульным аб’ёме жыллёвага будаўніцтва склала 43 % (заданне – 29,5 %). Забяспечанасць насельніцтва жыллём у разліку на аднаго жыхара павялічылася з 26,5 кв. метраў у 2015 годзе да 26,7 кв. метраў у 2016 годзе.

Сярэдні кошт 1 кв. метра агульнай плошчы жылля, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай (без індывідуальных забудоўшчыкаў), склала 765 рублёў (заданне – 840 рублёў).

Разам з тым паказчык «Доля пазабюджэтных крыніц фінансавання ў агульным аб’ёме фінансавання будаўніцтва жылля» пры запланаваных на 2016 год 82,4 працэнтах фактычна склала 75,2 працэнты. Недасягненне гэтага паказчыка абумоўлена зніжэннем рэальных наяўных даходаў насельніцтва і яго пакупніцкай здольнасці, высокім узроўнем інфляцыі, зніжэннем ўзроўню экспарту.

З мэтай забеспячэння выканання названага паказчыка праводзіцца работа па:

укараненню сістэмы жыллёва-будаўнічых зберажэнняў;

укараненні сістэмы іпатэчнага крэдытавання;

вызначэнні гранічнага нарматыву рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, што падлягае ўключэнню ў цэны на будаўнічыя матэрыялы, вырабы, канструкцыі, якія вырабляюцца і рэалізуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі і выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцяў, пабудаваных за кошт дзяржаўных сродкаў, сродкаў дзяржаўнай падтрымкі і сродкаў грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (згодна з пералікамі жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2017 годзе ажыццяўляецца з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі);

уключэнні ў жыллёвае будаўніцтва камерцыйных крэдытаў банкаў (з гэтай мэтай распрацаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб  прадастаўленні дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам на паляпшэнне жыллёвых умоў», які прадугледжвае аказанне адраснай дзяржаўнай падтрымкі канкрэтным катэгорыям грамадзян);

прыцягненні сродкаў грамадзян на будаўніцтва жылля.

Недасягненне паказчыка «Доля ўчасткаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, забяспечаных мінімальна неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай, у агульнай колькасці выдзеленых зямельных участкаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў рэгіёне за год» (факт – 41 % у сярэднім па рэспубліцы пры заданні 60 %) звязана з нізкім працэнтам аснашчанасці выдзеленых зямельных участкаў электразабеспячэннем, водазабеспячэннем, вулічна-дарожнай сеткай, абумоўленым недастатковым вылучэннем фінансавых сродкаў на будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры да жылля ў цэлым.

Для забеспячэння выканання паказчыка неабходна аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму забяспечыць пераразмеркаванне фінансавання інжынернай і транспартнай інфраструктуры з улікам забеспячэння мінімальна неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай зямельных участкаў, што выдзяляюцца для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

Недасягненне паказчыка «Забеспячэнне апераджальнага будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры да жылых дамоў» (пры заданні 824/161 фактычна – 475/98) звязана ў першую чаргу з недахопам сродкаў для забеспячэння ўводу ў эксплуатацыю ўсіх запланаваных на год аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах ў 2016 годзе эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўнай праграмы прызнана сярэдняй.