Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы ў 2016 годзе была накіравана на задавальненне патрэб насельніцтва і рэспублікі ў транспартных паслугах. З мэтай вырашэння пастаўленых задач ў 2016 годзе выконваліся такія буйныя праекты, як электрыфікацыя чыгуначных участкаў дзяржаўнага аб’яднання «Беларуская чыгунка», будаўніцтва ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб’ектамі дапаможнага прызначэння.

Ажыццяўлялася абнаўленне рухомага складу швейцарскай кампаніяй Stadler Bussnang AG, дызель-цягнікоў польскай кампаніі і кітайскіх электравозаў.

У 2016 г. адкрыты новыя рэгулярныя маршруты з Мінска ААТ «Авіякампанія «Белавія» (у Палангу, Львоў, Маскоўскі аэрапорт Жукоўскі).

У выніку рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы з 20 паказчыкаў запланаванага значэння дасягнулі 11, у тым ліку грузаабарот склаў 101 % да ўзроўню 2015 года пры заданні 100,2 %.

У 2016 г. не дасягнуты зададзены прырост пасажыраабароту ўсіх відаў транспарту (склаў 96,4 % пры заданні 100,4 %), за выключэннем авіяцыйнага (102,6 % пры заданні 102,2 %).

Для дасягнення росту пасажыраабароту ў 2017 годзе на рэгіянальных узроўнях плануецца набыццё высокапрадукцыйнага рухомага складу, правядзенне аптымізацыі маршрутнай сеткі, устаноўка сістэм відэаназірання ў аўтобусах, якія выконваюць міжгароднія і прыгарадныя маршруты (з мэтай забеспячэння кантролю за пасажырапатокам), і іншыя мерапрыемствы.

Паказчык «Працягласць эксплуатацыйных шляхоў гарадскога электрычнага транспарту» склаў 100%  працэнтаў пры заданні 105,6 %. Будаўніцтва эксплуатацыйных шляхоў гарадскога электрычнага транспарту ў 2016 годзе ў рэспубліцы не выконвалася з-за адсутнасці фінансавання са сродкаў мясцовых бюджэтаў.

У 2016 годзе арганізацыямі гарадскога электрычнага транспарту набыты тралейбусы з аўтаномным ходам, якія дазваляюць забяспечыць праходжанне значных адлегласцяў без выкарыстання кантактнай сеткі (да 20 км). Такім чынам, прымяненне тралейбусаў на аўтаномным хаду і электробусаў дазваляе скараціць выдаткі сродкаў мясцовых бюджэтаў на істотныя разавыя капітальныя ўкладанні, звязаныя з будаўніцтвам камунікацый гарадскога электрычнага транспарту.

Невыкананне ў 2016 годзе грузаабароту ўнутранага воднага транспарту (склаў 100,4 % пры заданні 102,6 %) абумоўлена недасягненнем ў навігацыйны перыяд запланаванай сярэднеўзважанай велічыні гарантаваных глыбінь ўнутраных водных шляхоў (склалі 89,8 см пры заданні 93,9 см), што ў сваю чаргу звязана з фактычных гідралагічных умоў 2016 года і недафінансаваннем прац на ўнутраных водных шляхах.

Невыкананне мерапрыемства па мадэрнізацыі і абнаўленні перагрузачнага абсталявання з прычыны адсутнасці ў арганізацый воднага транспарту уласных сродкаў не дазволіла ў 2016 годзе скараціць велічыню зносу пагрузачна-разгрузачнага абсталявання (склаў 78,67 % пры заданні 78 %).

У 2016 годзе не забяспечаны прырост аб’ёму апрацаванага грузу ў аэрапортах (103,4 % пры заданні 105 %) у сувязі з высокай параўнальнай базай у абласных аэрапортах, сфарміраванай у 2015 годзе за кошт выканання праграмы Мінабароны па вывазу спецмаёмасці са значным аб’ёмам перавозкі грузу.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады.