Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Дзяржаўная праграма "Беларускі лес" на 2016 - 2020 гады

Вынікам рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы стала дасягненне ў 2016 годзе значэнняў ўсіх вызначаных зводных мэтавых паказчыкаў і мэтавых паказчыкаў.

Рэалізацыя мерапрыемстваў падпраграмы «Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў» дазволіла ў 2016 годзе перавыканаць значэнне запланаваных паказчыкаў па долі пасеву і пасадкі лясных культур на генетыка-селекцыйнай аснове ў агульнай плошчы лесааднаўлення і лесаразвядзення (40,9 % пры плане 38,5 %) і па долі нарыхтоўкі драўніны шматаперацыйнай тэхнікай новага пакалення ў агульным аб’ёме нарыхтоўкі драўніны (33,6 % пры плане 30 %), што дазваляе прагназаваць выхад на запланаваны пяцігадовы ўзровень адпаведных паказчыкаў.

Рэалізацыя мерапрыемстваў падпраграмы «Будаўніцтва лесагаспадарчых дарог» дазволіла ў 2016 годзе ажыццявіць будаўніцтва 117,116 км лесагаспадарчых дарог пры запланаваным узроўні 111 км, што дазваляе сцвярджаць магчымасць дасягнення пастаўленай задачы ў бягучай пяцігодцы пабудаваць не менш за 600 км лесагаспадарчых дарог.

Дзяржаўнай праграмай у 2016 годзе прадугледжана да выканання 28 мерапрыемстваў, з якіх выканана ў поўным аб’ёме 24 (85,7 %).

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Беларускі лес» на 2016 – 2020 гады.