Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь" на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь" на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» на 2016 – 2020 гады накіравана на рашэнне задач па разняволенні дзелавой ініцыятывы і фарміраванне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, вызначаных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады.

Рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы характарызуе 9 паказчыкаў (два зводныя мэтавыя і сем мэтавых паказчыкаў). Паводле папярэдніх звестак, па выніках 2016 года з 9 паказчыкаў па 7 дасягнуты запланаваныя значэнні.

Па выніках папярэдняйацэнкі за 2016 год па паказчыку «Удзельная вага валавога дададзенага кошту, які фарміруецца суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у валавым дабаўленым кошце» забяспечаны прырост на 0,5 працэнтных пункта (план 0,2).

Даведка. Фактычнае значэнне паказчыка «Удзельная вага валавога дададзенага кошту, які фарміруецца суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у валавым дабаўленым кошце» ў 2016 годзе склала 27,5 % (заданне – 28,3 %, пры базавым значэнні за 2015 год 28,1 %). Па выніках канчатковай ацэнкі за 2015 год удзельная вага валавага дабаўленага кошту, які фарміруецца суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у валавым дабаўленым кошце склаў 27 %. Такім чынам, у 2016 годзе забяспечана павелічэнне ўкладу суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў валавую дабаўленую вартасць на 0,5 працэнтныя пункты замест запланаваных 0,2 працэнтных пункты.

Удзельная вага занятых у мікраарганізацыях, малых і сярэдніх арганізацыях (без знешніх сумяшчальнікаў), а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i прыцягнутых імі наёмных асоб у агульнай колькасці занятых у эканоміцы паводле папярэдняй інфармацыі дасягнуў 31,5 % (заданне – 31,1 %).

Узрасла колькасць юрыдычных асоб – суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва  на 1 тыс. занятых у эканоміцы ад 24,1 адзінак у 2015 годзе да 24,4 адзінак у 2016 годзе (заданне – 24,4).

Фактычнае значэнне паказчыка «Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на 1 тыс. занятых у эканоміцы Рэспублікі Беларусь» у 2016 годзе склала 53,6 адзінак, што адпавядае заданню. Адначасова назіраецца рост колькасці прыцягнутых індывідуальнымі прадпрымальнікамі наёмных асоб, колькасць якіх за 2016 год склала 46,9 тыс. чалавек, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 15,2%, або на 6,2 тыс. чалавек.

Колькасць створаных юрыдычных асоб – суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на 1 тыс. дзеючых юрыдычных асоб – суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва па выніках 2016 года склала 85,8 адзінак пры заданні 80,5.

Удзельная вага выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульным аб’ёме выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг забяспечана ў памеры 41,1 % (заданне – 39,8).

У выніку рэалізацыі мерапрыемстваў у 2016 годзе створана 13 цэнтраў падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Па стане на 1 студзеня 2017 г. у рэспубліцы дзейнічала 94 такія цэнтры (заданне – 91).

У межах удасканалення інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва цэнтрамі падтрымкі прадпрымальніцтва праведзена 3 408  навучальных курсаў (заданне – 3 106).

Акрамя таго, рэалізацыя плана дзеянняў па паляпшэнні рэйтынгавых пазіцый Рэспублікі Беларусь у справаздачы Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу» спрыяла павышэнню пазіцыі Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе: сярод 189 краін, ахопленых даследаваннем, Беларусь заняла 37 месца і палепшыла пры гэтым сваю пазіцыю на 13 рэйтынгавых пунктаў. Краіна прызнана адным з вядучых у свеце рэфарматараў і займае пятае месца па колькасці праведзеных рэформаў ва ўсіх сферах прадпрымальніцкай дзейнасці.

Не забяспечана выкананне паказчыка «Колькасць інкубатараў малога прадпрымальніцтва» (факт – 18 адзінак пры заданні 23).

На падставе аналізу выканання зводных мэтавых паказчыкаў па папярэдніх даных Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» на 2016 – 2020 гады з’яўляецца эфектыўнай у 2016 годзе.