Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016 - 2020 гады

Вынікам рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016 – 2020 гады стала дасягненне значэнняў паказчыкаў па ўдасканаленні сістэмы аховы мацярынства і дзяцінства, умацаванню інстытута сям’і, скарачэнне ўзроўню смяротнасці насельніцтва, перш за ўсё ў працаздольным узросце, паляпшэнні паказчыкаў здароўя насельніцтва шляхам фарміравання ў насельніцтва самазахаваўчых паводзінаў, зніжэння распаўсюджвання негатыўных з’яў: п’янства і алкагалізму, ВІЧ інфекцыі, туберкулёзу, – развіцця міграцыйных працэсаў.

Так, у сферы аховы здароўя удалося дасягнуць чаканай працягласці жыцця – 74,1 года (адпавядае заданню на 2016 г., заданне да 2020 г. – 75,3), зніжэння дзіцячай смяротнасці да ўзроўню не больш за 39,8 выпадкаў на 100 тыс. дзіцячага насельніцтва ва ўзросце ад 0 да 18 гадоў (заданне на 2016 г.  – 41,5 прасантыміле, заданне да 2020 г. – 40,5), зніжэння смяротнасці працаздольнага насельніцтва да 3,9 выпадку на 1 тыс. чалавек (заданне на 2016 г. – 4,3 праміле, заданне да 2020 г. – 3,8).

Доля урачоў, якія працуюць па прынцыпе «ўрач агульнай практыкі», у агульнай колькасці ўрачоў у сістэме аказання першаснай медыцынскай дапамогі, склала 25 %, што адпавядае заданню на 2016 год.

У рамках выканання задачы па падтрымцы сем’яў з дзецьмі і ўмацаванню інстытута сям’і рэалізоўваліся мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё сістэмы аховы здароўя маці і дзіцяці, удасканаленне форм сацыяльнай абароны сем’яў з дзецьмі, што ў тым ліку дазволіла забяспечыць павышэнне сумарнага каэфіцыента нараджальнасці да 1,73 (пры заданні 1,71).

З мэтай павышэння эфектыўнасці кіравання міграцыйнымі патокамі рэалізацыя мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы была накіравана на забеспячэнне станоўчага сальда знешняй міграцыі. Рашэнне задач падпраграмы 6 «Знешняя міграцыя» характарызуецца паказчыкам «Міграцыйны прырост», які па выніках 2016 года склаў 7 940 чалавек, не дасягнуўшы планавага значэння (запланавана 12 000).

Такім чынам, з 23 паказчыкаў запланаванага значэння дасягнулі 15. Па 4 паказчыках падпраграмы «Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў» інфармацыя адсутнічае (знаходзіцца ў стадыі апрацоўкі і не апублікаваная ў афіцыйных крыніцах).

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016 – 2020 гады (папярэдне).