Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма "Адукацыя і моладзевая палітыка Рэспублікі Беларусь" на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма "Адукацыя і моладзевая палітыка Рэспублікі Беларусь" на 2016 - 2020 гады

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016 – 2020 гады накіравана на комплекснае вырашэнне актуальных задач развіцця ўсіх узроўняў адукацыі, у тым ліку развіццё асноўнайадукацыі (дашкольная, агульная сярэдняя, прафесійна-тэхнічная, сярэдняя спецыяльная і вышэйшая), спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых, а таксама на ўдасканаленне моладзевай палітыкі.

Дзяржаўнай праграмай запланавана выкананне 2 зводных мэтавых паказчыкаў і 35 мэтавых паказчыкаў.

У 2016 годзе з 2 зводных мэтавых паказчыкаў выкананы паказчык «Ахоп моладзі мерапрыемствамі ў сферы моладзевай палітыкі і патрыятычнага выхавання» (74,4 % працэнта пры плане 73 %). Даныя па паказчыку «Пазіцыя Рэспублікі Беларусь у рэйтынгу краін па індэксе чалавечага развіцця (па індэксе ўзроўню адукацыі) ААН» на момант фарміравання справаздачы не даступныя.

З 35 мэтавых паказчыкаў выканана 27.

У частцы даступнасці дашкольнай адукацыі па выніках 2016 года забяспечаны запланаваны ахоп дзяцей ад 3 да 6 гадоў установамі дашкольнай адукацыі на ўзроўні 95,3 %.

Дасягнуты спрагназаваны ўзровень аснашчанасці ўстаноў дашкольнай адукацыі (76,5 % пры заданні 76 % ад устаноўленых нарматываў) і агульнай сярэдняй адукацыі (25,5 % пры заданні 22 %) сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, а таксама дзіцячых садкоў аўтаматызаванай сістэмай па ўліку і кантролі за якасцю харчавання выхаванцаў (76,2 % пры заданні 59,2 %).

Створаны перадумовы для ўзмацнення практычнай падрыхтоўкі спецыялістаў шляхам стварэння філіялаў кафедраў на прадпрыемствах і праходжання выкладчыкамі ў неабходным аб’ёме стажыровак за мяжой. Выкананы задачы па абнаўленні адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, спецыяльнасцях перападрыхтоўкі.

Асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы рабочых з высокім узроўнем кваліфікацыі (4-ы разрад і вышэй) для навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцей. У 2016 годзе іх доля склала 47,7  % ад агульнай колькасці выпускнікоў (заданне – 47 %).

Па выніках 2016 годадоля навучэнцаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, якія атрымліваюць адукацыю ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, інклюзіўнай адукацыі, склала 85,2 % (заданне – 72 %). Паказчык «Ахоп дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ранняй комплекснай дапамогай» выкананы на ўзроўні 88,6 % (заданне – 82 %).

У межах Дзяржаўнай праграмы ажыццяўлялася рэалізацыя найважнейшых кірункаў моладзевай палітыкі, да якіх адносіцца стварэнне ўмоў для набыцця адпаведных патрэбам грамадства ведаў, прафесійнай падрыхтоўкі, магчымасці для ўваходжання ў самастойнае жыццё і развіцця прадпрымальніцтва. Загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2016 г. № 4а зацверджаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы  11 «Моладзевая палітыка» на 2016 год, які выкананы ў поўным аб’ёме.

Выкананы паказчык па колькасці маладых людзей, якія прымаюць удзел у рабоце студэнцкіх атрадаў (72 603 тыс.чалавек пры заданні 70 050 тыс.чалавек) і ў валанцёрскім руху (54 126 тыс.чалавек пры заданні 54 000 тыс.чалавек).

Разам з тым не дасягнуты паказчык «Ахоп дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў установамі дашкольнай адукацыі ў сельскай мясцовасці» (заданне – 67 %, факт – 66,6 %), што звязана з неўлікам у гэтым паказчыку дзяцей з сельскай мясцовасці, якія наведваюць дзіцячы сад у горадзе.

Не забяспечаны паказчыкі па долі выхавальнікаў дзіцячых садкоў, якія маюць адукацыю па напрамку «Педагогіка дзяцінства» (заданне – 54,6 %, факт –52,3 %), а таксама вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі (адпаведна: заданне – 17,2 і 34,1 %, факт – 16 і 32,9  %). У сувязі з недахопам спецыялістаў на пасаду «выхавальнік дашкольнай адукацыі» дапускаецца ў парадку выключэння прыём работнікаў з адукацыяй, не якія адпавядаюць кваліфікацыйным патрабаванням.

Недасягненне паказчыка па колькасці устаноў вышэйшай адукацыі, якія ўвайшлі ў 4000 лепшых універсітэтаў свету па рэйтынгу Webometrics і (або) у 1000 лепшых па рэйтынгах QS або SIR (6 адзінак пры заданні 8), выклікана недастатковасцю мер, што прымаюцца ўстановамі вышэйшай адукацыі ў дадзенай працы.

Невыкананне кантрольных лічбаў прыёму, запланаваных заснавальнікамі ўстаноў адукацыі (99,9 % пры заданні 100 %), абумоўлена завышанымі лічбамі прыёму.

Паказчык па ахопу дзяцей і моладзі дадатковай адукацыяй (заданне 54 %, факт 52 %) не дасягнуты ў сувязі з аптымізацыяй ў 2016 годзе 14 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Фактычнае асваенне сродкаў у агульным аб’ёме фінансавання, вылучанага на рэалізацыю падпраграмы 9 «Забеспячэнне функцыянавання сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь», склала 85,4 % пры заданні 100 % з улікам выдзеленых сродкаў.

Невыкананне паказчыка па выпуску з дактарантуры з абаронай дысертацыі ў межах устаноўленага тэрміну навучання (7,6 % пры заданні 16) звязана з недастатковасцю мер, што прымаюцца з боку кіраўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі па кантролі эфектыўнасці адбору і падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Недасягненне паказчыка «Выпуск рабочых і спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй» (31,9 тыс. чалавек пры заданні 32,4 тыс. чалавек) абумоўлена прадастаўленнем навучэнцам адпачынкаў (акадэмічных, па догляду за дзіцём, для праходжання ваеннай службы), а таксама адлічэннем з устаноў адукацыі.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016 - 2020 гады.