Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" на 2016 - 2020 гады

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады накіравана на захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыянальна-культурнай самабытнасці і традыцый, актыўнае далучэнне грамадзян Беларусі ў культурнае жыццё краіны, рэалізацыя творчага патэнцыялу нацыі, забеспячэнне якаснага фарміравання, захаванасці і выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь як часткі інфармацыйнага рэсурсу краіны, садзейнічанне захаванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускай дыяспары.

Дзяржаўнай праграмай запланавана выкананне 5 зводных мэтавых паказчыкаў і 18 мэтавых паказчыкаў.

У 2016 годзе з 5 зводных мэтавых паказчыкаў 4 паказчыкі дасягнулі запланаваных значэнняў: «Прырост колькасці наведванняў арганізацый культуры» (1,8 % пры заданні 1 %), «Доля пазабюджэтных (уласных) сродкаў у агульным аб’ёме фінансавання дзяржаўных арганізацый культуры» (25,23 % пры заданні 23,65 %), «Колькасць архіўных дакументаў, прынятых на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архiўныя ўстановы (не менш за 80 000 адзінак захоўвання ў год)» (факт – 91 993 адзінак захоўвання), «Прырост колькасці мерапрыемстваў сацыяльна-культурнай і эканамічнай накіраванасці, якія праводзяцца з удзелам прадстаўнікоў беларусаў замежжа (да ўзроўню 2015 года)»(57,1 %пры заданні 1 %).

З 18 мэтавых паказчыкаў выкананы 16. Колькасць наведванняў арганізацый культуры ў 2016 годзе склала каля 44,8 млн. наведванняў, што на 1,8 % больш (пры плане 1 %), чым у 2015 годзе. Толькі музейныя ўстановы наведалі каля 6,2 млн. чалавек (на 1,3 % больш у параўнанні з 2015 годам). Па  выніках працы ўстановамі культуры атрымана 133,9 млн. рублёў пазабюджэтных даходаў (тэмп росту склаў 108,9 % да ўзроўню 2015 года).

У мэтах рэалізацыі патэнцыялу беларускага культурнага ландшафту і ўключэння яго ў турыстычны абарот шляхам рэарганізацыі раённых і сельскіх устаноў культуры ў 2016 годзе ў рэспубліцы дзейнічала больш за 400 устаноў культуры змешанага тыпу. Для абслугоўвання жыхароў маланаселеных пунктаў і развіцця нестацыянарных форм абслугоўвання насельніцтва дзейнічала 100 аўтаклубаў і 104 бібліобусы.

Рэалізацыя мер, накіраваных на развіццё нацыянальнай культуры ў 2016 годзе, забяспечыла правядзенне тэатральна-відовішчнымі арганізацыямі рэспублікі 9 358 мерапрыемстваў, якія наведала каля 2,4 млн. чалавек. Наведванне бібліятэк павялічылася на 5 %, клубных устаноў – на 4 %.

Аднак не выкананы паказчык «Доля адрэстаўраваных і маючых адпаведнае функцыянальнае выкарыстанне помнікаў архітэктуры, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» (17,58 % пры заданні 18 %). Прычынай невыканання гэтага паказчыка, а таксама паказчыка па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь бізнес-форумаў з удзелам беларусаў замежжа з ліку прадпрымальнікаў (2 пры заданні 5) адказным заказчыкам дзяржаўнай праграмы названа адсутнасць бюджэтнага фінансавання і немагчымасць прыцягнення спонсарскіх сродкаў.

Для пераадолення негатыўнага ўплыву фактару недастатковага фінансавання выкарыстоўваліся наступныя механізмы:

аптымізацыя выдаткаў на правядзенне мерапрыемстваў;

павелічэнне долі ўласных сродкаў арганізацый у фінансаванні мерапрыемстваў;

прыцягненне сродкаў з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Недасягненне паказчыка па прыросце колькасці наведванняў публічных бібліятэк (3,3 % да 2015 года пры заданні 4 %) звязана са скарачэннем колькасці публічных бібліятэк.

Для прадухілення негатыўных наступстваў аптымізацыі сеткі арганізацый культуры прыняты меры па развіцці сеткі нестацыянарных форм абслугоўвання.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады.