Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016 - 2020 гады

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016 – 2020 гады накіравана на вырашэнне задач па павышэнні эфектыўнасці і надзейнасці працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадастаўленне паслуг належнай якасці і ў запатрабаваным аб’ёме пры адначасовым зніжэнні выдаткаў на іх аказанне і забеспячэнні празрыстасці фарміравання кошту такіх паслуг.

Дзяржаўнай праграмай запланаваны адзін зводны мэтавы паказчык і 14 мэтавых. У 2016 годзе выкананы зводны мэтавы паказчык і 11 мэтавых паказчыкаў.

Так, зніжэнне выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву забяспечана кожным аблвыканкамам і Мінскім гарвыканкамам (ад 15,2 % у Мінскай вобласці да 18,4 % у Гомельскай вобласці адносна значэння 2015 года пры заданні 15 %).

Збіральнасць плацяжоў забяспечана кожным рэгіёнам на ўзроўні не ніжэй за 98,7 % (заданне – 82 %). Акрамя таго, забяспечаны ўвод агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту з перавышэннем задання на 2016 г. (усяго ўведзена 2371,8 тыс. кв. метраў), а таксама замена і мадэрнізацыя ў жылых дамах ліфтаў (417 адзінак пры заданні 410).

Па выніках працы за 2016 год не дасягнуты планавыя значэнні па трох мэтавых паказчыках.

Нарматыў замены цеплавых сетак склаў 3,8 % (заданне – штогод не менш за 4%). У межах выканання нарматыву аблвыканкамам даведзены заданні па замене ў аб’ёме 637 км. Усяго па выніках 2016 года заменена 592,9 км цеплавых сетак, ці 93 % ад задання. Не ў поўным аб’ёме выкананы работы па замене цеплавых сетак арганізацыямі ЖКГ Гродзенскай і Мінскай абласцей: устаноўленае заданне выканана на 56,1 % і 91,6 % адпаведна.

Прычынай гэтага з’явілася наяўная запазычанасць арганізацый ЖКГ за трубы і камплектуючыя да іх, набытыя і зманціраваныя ў 2015 годзе, якую вобласці пагашалі за кошт сродкаў, выдзеленых на 2016 год.

Доля мясцовых відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў у кацельна-пячным паліве склала 40,7 % пры заданні 42,8 %. Заданне не выканана ні адной вобласцю. Асноўныя прычыны невыканання задання адказным заказчыкам называюцца:

невыкананне заданняў па ўводу энергагенерыруючых магутнасцяў на мясцовых відах паліва;

перадача на баланс арганізацый ЖКГ газавых кацельняў;

ліквідацыя кацельняў на мясцовых відах паліва;

увод у эксплуатацыю газавых кацельняў.

Даведка. Па выніках разгляду пастаяннай міжведамаснай камісіяй па дзяржаўных праграмах прапаноў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь прынята ўзгодненае рашэнне, у адпаведнасці з якім з 2017 года рэалізацыя мерапрыемства «Увод энергагенерыруючых магутнасцяў на мясцовых відах паліва» ў поўным аб’ёме будзе рэалізоўвацца ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2016 – 2020 гады. У сувязі з гэтым дадзенае мерапрыемства выключаецца з Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016 – 2020 гады, і, адпаведна, выключаецца мэтавы паказчык «Доля мясцовых відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў у кацельна-пячным паліве» з пераліку мэтавых паказчыкаў.

Аб’ём збору (нарыхтоўкі) другасных матэрыяльных рэсурсаў склаўся на ўзроўні 599,5 тыс. тон пры заданні 662,0 тыс. тон, у тым ліку:

адходы паперы і кардона – 306,5 тыс. тон (88,6 % ад задання). Невыкананне паказчыка тлумачыцца наяўнасцю дэбіторскай запазычанасці перапрацоўчых прадпрыемстваў за адгружаную макулатуру, зніжэннем утварэння адходаў у сувязі са скарачэннем выпуску прадукцыі і тавараабароту;

адходы шкла – 168,2 тыс. тон (90,9 %). Невыкананне абумоўлена праблемамі на працягу года з рэалізацыяй шклабою на перапрацоўчыя вытворчасці;

палімерныя адходы– 67,3 тыс. тон (94,8 % ад плана), зношаныя шыны – 44,6 тыс. тон (99,1 %), адходы электрычнага і электроннага абсталявання – 4,54 тыс. тон (56,8 %).Невыкананне паказчыкаўабумоўлена недастатковым развіццём сістэмы збору. Так, частка аб’ёмаў збору адходаў бытавой тэхнікі ўлічваецца ў аб’ёме збору чорных і каляровых металаў (г.зн. тэхніка здаецца ў разабраным выглядзе на пункты прыёму);

адпрацаванаемасла– 8,31 тыс. тон (118,7 %) – выканана.

Для выканання мэтавых паказчыкаў па зборы ў 2017 годзе ўстаноўлены дзяржзаказ на макулатуру і шклабой, а таксама прадугледжана кампенсацыя за ўсю макулатуру, пастаўленую па дзяржзаказе (не толькі за адходы спажывання, як па астатніх відах, але і за адходы вытворчасці). Акрамя таго, павялічаны памер кампенсацыі па палімерным адходах.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016 – 2020 гады.