Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё прыродных рэсурсаў" на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё прыродных рэсурсаў" на 2016 - 2020 гады

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё прыродных рэсурсаў» на 2016 - 2020 гады накіравана на стварэнне ўмоў для ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўкараненне ў Рэспубліцы Беларусь механізмаў «зялёнай» трансфармацыі эканомікі.

У 2016 годзе з 99 паказчыкаў, з якіх 5 зводных мэтавых паказчыкаў, запланаванага значэння дасягнулі 87, у тым ліку ўсе зводныя мэтавыя паказчыкі.

Выкананне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы дазволіла скараціць выкіды забруджвальных рэчываў ад стацыянарных і мабільных крыніц да 1214,1 тыс. тон пры запланаваных у 2020 годзе 1 225 тыс. тон. Такім чынам, гэты мэтавы паказчык ужо перавысіў значэнне, запланаванае на пяцігоддзе.

Рэалізацыя мерапрыемстваў падпраграмы «Забеспячэнне функцыянавання, развіцця і ўдасканалення Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь» дазволіла дасягнуць выкананне паказчыка па дакладнасці кароткатэрміновых прагнозаў (91 працэнт), што дазваляе зрабіць выснову аб дасягненні пастаўленай задачы да 2020 года па павышэнні аператыўнасці і якасці прагнозаў. Гэта дазволіць мінімізаваць шкоду, якая прычыняецца негатыўнымі наступствамі.

Не ў поўнай меры выканана дзевяць паказчыкаў, а цалкам не выкананы тры.

1. Падпраграмай «Вывучэнне нетраў і развіццё мінеральна-сыравіннай базы» было прадугледжана выкананне 2 задач, рашэнне якіх характарызуе 5 мэтавых паказчыкаў, з якіх у поўнай меры выканана 4.

Недасягненне паказчыка па прыросце (праходцы) параметрычных і глыбокіх свідравін абумоўлена нездавальняючым правядзеннем (недастатковай арганізацыяй) работ выканаўцам (дзяржаўным прадпрыемствам «НПЦ па геалогіі»), а таксама няякаснай з боку выканаўцы падрыхтоўкай заяўкі на ўдзел у конкурсе па выбары выканаўцы мерапрыемства.

2. Падпраграмай «Развіццё дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы, змякчэнне наступстваў змены клімату, паляпшэнне якасці атмасфернага паветра і водных рэсурсаў» было прадугледжана выкананне 8 задач, рашэнне якіх характарызуе 15 мэтавых паказчыкаў. З іх у поўнай меры выканана 13.

Недасягненне значэнняў па 2 мэтавых паказчыках абумоўлена секвеставаннем бюджэтных асігнаванняў, а таксама адкрыццём у чэрвені 2016 года новага пункта метэаралагічных назіранняў, што пацягнула ў цэлым змену ступені аўтаматызацыі пунктаў метэаралагічных назіранняў.

3. Падпраграмай «Абыходжанне з устойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі» было прадугледжана выкананне 7 задач, рашэнне якіх характарызуе два мэтавыя паказчыкі. Недасягненне іх значэнняў абумоўлена адсутнасцю ў арганізацый кандэнсатараў і трансфарматараў, якія змяшчаюць поліхлараваныя біфенілы, дастатковых фінансавых сродкаў для забеспячэння імі вываду іх з эксплуатацыі.

4. Падпраграмай «Захаванне і ўстойлівае выкарыстанне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці» было прадугледжана выкананне 2 задач, рашэнне якіх характарызуе 17 мэтавых паказчыкаў. З іх выканана 14, часткова не выканана 2 паказчыкі, не выкананы 1.

Невыкананне (або частковае невыкананне) па мерапрыемствах было звязана са скарачэннем выдаткаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, а таксама адсутнасцю ўласных абаротных сродкаў ААТ «Белая сцежка» з мэтай фарміравання новай мікрапапуляцыі зуброў.

5. Падпраграмай «Забеспячэнне функцыянавання, развіцця і ўдасканалення Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь» было прадугледжана выкананне 13 задач, рашэнне якіх характарызуе 60 мэтавых паказчыкаў, з іх 56 выканана, 2 часткова выканана, 2 не выканана.

Невыкананне паказчыкаў звязана з адсутнасцю фінансавання мерапрыемства «Правядзенне назіранняў за насаджэннямі на землях населеных пунктаў і асяроддзем іх росту» і мерапрыемствы «Стварэнне метадычнай базы для забеспячэння правядзення назіранняў за дзікімі жывёламі, якія насяляюць землі населеных пунктаў, і асяроддзем іх пражывання».

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана здавальняючая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё прыродных рэсурсаў» на 2016 – 2020 гады.