Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011 - 2015 гады і на перыяд да 2020 года

Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011 - 2015 гады і на перыяд да 2020 года

Дзяржаўнай праграмай ў 2016 годзе дасягнута запланаванае значэнне 17 мэтавых паказчыкаў з 31 і 2 зводных мэтавых паказчыкаў з 5.

Так, з ліку грамадзян, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і якія маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні, атрымалі такое лячэнне 69,5% (заданне – 50 %). Аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне атрымала 82,7 % дзяцей і падлеткаў, якія маюць на гэта права (заданне – 80,5 %).

Асноўнымі фактарамі, якія паўплывалі на выкананне мерапрыемстваў не ў поўным аб’ёме, з’яўляецца недастатковая работа заказчыкаў па арганізацыі своечасовага выканання неабходных мерапрыемстваў, дэцэнтралізацыя закупак, несвоечасовасць унясення змяненняў у разлікі.

Зводны мэтавы паказчык «Рэалізацыя комплексу ахоўных мер, якія забяспечваюць вытворчасць прадукцыі, адпаведнай рэспубліканскім і міжнародным нарматывам па ўтрыманні радыёнуклідаў (цэзія-137, стронцыя-90)» склаў 72,2 % пры запланаваным 100 %. Недасягненне гэтага паказчыка абумоўлена несвоечасовасцю унясення аблвыканкамамі ўдакладненняў у планавыя заданні, дэцэнтралізацыяй закупак.

Недасягненне паказчыка «Выкананне нарматыўнага тэрміну будаўніцтва аб’ектаў» звязана з недастатковым фінансаваннем.

Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях адна тэма навуковай працы Міністэрства аховы здароўя не была ўзгоднена, што прывяло да няпоўнага выканання мэтавага паказчыка «Выкананне навукова-даследчых работ ад гадавога плана».

Недасягненне мэтавага паказчыка «Аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне грамадзян, якія маюць на гэта права» (322 чалавекі ў 2016 годзе) звязана з наяўнасцю медыцынскіх супрацьпаказанняў да санаторна-курортным лячэнні ў асобных катэгорый грамадзян.

Невыкананне мэтавага паказчыка па зносе і пахаванні на адселеных тэрыторыях звязана з адсутнасцю актуальнасці і неабходнасці выканання такіх работ з-за натуральнага разбурэння на адселеных тэрыторыях рэшткаў будынкаў, ростам драўняна-хмызняковай расліннасці, а таксама прыярытэтнасцю правядзення такіх работ у рэабілітаваных населеных пунктах.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011 – 2015 гады і на перыяд да 2020 года.