Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Праекты прававых актаў / Абмяркоўваем праекты

Вынікі публічных кансультацый па праекце НСУР-2030

12 снежня скончылася грамадскае абмеркаванне праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года.

За тры тыдні публічных кансультацый (з 21 лістапада па 12 снежня) на адрас Міністэрства эканомікі паступіла 22 лісты. Усе прапановы прапрацоўваліся спецыялістамі на прадмет адпаведнасці метадалогіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, абгрунтаванасці і реалізуемасці.

Рэкамендацыі, атрыманыя ў рамках публічных кансультацый, дапамаглі значна палепшыць распрацоўваемы праект. Так былі дапрацаваны раздзелы:

5.3.2 “Сельская гаспадарка” (дапоўнены матэрыяламі, у тым ліку па пытаннях арганічнага земляробства);

5.4 “Развіццё паліўна-энергетычнага комплексу” (унесены дапаўненні і ўдакладнены некаторыя тэхнічныя пытанні, на якія звярнулі ўвагу спецыялісты-практыкі);

5.5 “Развіццё сферы паслуг” (у частцы транспарту, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і інш.);

6 “Захаванне прыроднага патэнцыялу для будучых пакаленняў і паляпшэнне навакольнага асяроддзя” (паглыблена змястоўная частка, у тым ліку па абыходжанні з адходамі);

8.7 “Фарміраванне грамадзянскай супольнасці як інструмента дзяржаўнай палітыкі ў галіне ўстойлівага развіцця”.

Уносіліся змяненні і ўдакладненні і ў іншыя структурныя часткі.

На жаль, не ўсе з прадстаўленых заўваг могуць быць улічаныя ў фармаце Стратэгіі ўстойлівага развіцця. Частка з іх больш дэталізавана і падыходзіць для дакументаў больш кароткага часовага гарызонту або спецыялізаваных праграм. Тым не менш, прапановы, якія не былі прынятыя ў НСУР-2030, будуць выкарыстаныя пры распрацоўцы кароткатэрміновых праграмных дакументаў (Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады) і ў тэматычных праектах (па дэмаграфіі, транспарце, энергетыцы і інш.).
Некаторыя прапановы ў сілу немагчымасці іх практычнай рэалізацыі ў прагнозным перыядзе не ўлічваліся.

Міністэрства эканомікі дзякуе ўсім удзельнікам, якія даслалі свае прапановы і каментары і якія аказалі дапамогу ў распрацоўцы праекта НСУР-2030:

Алегу Уладзіміравічу Сівагракову («Цэнтр ўстойлівага развіцця»),

Віктару Генадзьевічу Бобрыку,

Вользе Каскевіч (ГА «Чыстая вада»),

Паўлу Гарбунову («Цэнтр экалагічных рашэнняў» і «Мінскае веласіпеднае таварыства»),

Яраславу Сяргеевічу Бекішу (Таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка”),

Юрыю Казачэнка,

Дзмітрыю Аляксандравічу Марушка (БДУ),

Яўгену Віктаравічу Турлюку (ГрДУ ім. Янкі Купалы),

Зміцеру Маркушэўскаму і Іне Рамашэўскай (навукова-асветніцкая ўстанова SYMPA),

Вользе Іванаўне Смалянка і Сяргею Дзмітрыевічу Мацкевічу (“Цэнтр прававой трансфармацыі” і Гарадское грамадскае аб'яднанне “Цэнтр Супольнасць”),

Мікіту Бяляеву (ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”),

Аляксандру Шчоткіну,

Сяргею Высоцкаму,

Уладзіміру Віктаравічу Балацянаву,

Аляксею Іванавічу Ванцовічу (ІП “Сарыя Бія-Індастрыс”),

Сяргею Іванавічу Кіцелю і інш.

 

З дапрацаваным праектам НСУР-2030 можна азнаёміцца тут.

Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 ГОДА