Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел

Дзейнасць

МАКРАЭКАНАМІЧНЫ АНАЛІЗ І ПРАГНАЗАВАННЕ

Правядзенне фінансавай, бюджэтна-падаткавай, грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі, разлічанай на перспектыву і прадугледжвае рашэнне буйнамаштабных задач, вызначаных эканамічнай і сацыяльнай стратэгіяй дзяржавы



ІНВЕСТЫЦЫІ

Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне інвестыцый у мэтах стварэння высокаэфектыўнай сацыяльна-арыентаванай эканомікі. Удзел у распрацоўцы метадаў і сродкаў ажыццяўлення актыўнай інвестыцыйнай дзейнасці, як аднаго з найважнейшых фактараў макраэканамічнай стабілізацыі, стварэння ўмоў ўстойлівага эканамічнага росту



МІЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Маніторынг і ацэнка сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь у частцы знешняга гандлю таварамі і паслугамі, удзел у распрацоўцы знешнеэканамічнай палітыкі, праграм развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці, складанне прагнозаў гандлёвага і плацёжнага балансаў




МАЛЫ І СЯРЭДНІ БІЗНЕС

Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне падтрымкі, развіцця і рэгулявання малога прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь





САНАЦЫЯ І БАНКРУЦТВА

Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва). Удзел у распрацоўцы актаў заканадаўства па пытаннях эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва)




СФЕРА ПАСЛУГ

Рэалізуе дзяржаўную эканамічную палітыку па відах дзейнасці, якія адносяцца да сферы паслуг, такіх як: аптовы і рознічны гандаль; транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць; паслугі па часовым пражыванні і харчаванні; інфармацыя і сувязь.



КАРПАРАТЫЎНЫЯ І ІНТЭГРАВАНЫЯ ФОРМЫ КІРАВАННЯ

Фарміраванне арганізацыйна-прававых умоў і механізмаў для стварэння і дзейнасці такіх інтэграваных структур як холдынгі, фінансава-прамысловыя і іншыя гаспадарчыя групы, а таксама карпаратыўных структур у форме гаспадарчых таварыстваў




СУПРАЦОЎНІЦТВА З МІЖНАРОДНЫМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямі, замацаванымі за Міністэрствам эканомікі: Сусветным банкам, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Выпрацоўка прапаноў па напрамках супрацоўніцтва і забеспячэння ўдзелу Рэспублікі Беларусь у іх працы



ЭНЕРГЕТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ

Выкананне задач, звязаных з рапрацоўкай праграмных дакументаў перспектыўнага развіцця галін паліўна-энергетычнага комплексу, у тым ліку фінансава-эканамічных паказчыкаў, у мэтах забеспячэння энергетычнай бяспекі рэспублікі, павышэння эфектыўнасці выкарыстання паліва і энергіі з улікам палітыкі энергазберажэння, фарміравання энергетычнай інфраструктуры



ФІНАНСАВАЯ, БЮДЖЭТНА-ПАДАТКАВАЯ, ГРАШОВА-КРЭДЫТНАЯ І ВАЛЮТНАЯ ПАЛІТЫКА

Правядзенне фінансавай, бюджэтна-падаткавай, грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі, разлічанай на перспектыву і прадугледжвае рашэнне буйнамаштабных задач, вызначаных эканамічнай і сацыяльнай стратэгіяй дзяржавы

_____________________________________

УПРАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ МАЁМАСЦІ І ПРЫВАТЫЗАЦЫІ

Аналіз адносін дзяржаўнай уласнасці ў сферы кіравання дзяржаўнай маёмасцю, яго прыватызацыі. Падрыхтоўка прапаноў па выпрацоўцы дзяржаўнай палітыкі ў сферы кіравання дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі



НАВУКА І ІНАВАЦЫІ

Распрацоўка прапаноў па асноўных накірунках развіцця навукі і інавацыйнай дзейнасці пры фарміраванні канцэпцый, прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на доўгатэрміновую, сярэднетэрміновую і кароткатэрміновую перспектыву



ПРАМЫСЛОВАСЦЬ

Распрацоўка штогадовых праектаў прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця прамысловасці, транспарту і сувязі, а таксама выпрацоўка механізму іх рэалізацыі. Каардынацыя працы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аб'яднанняў, падпарадкаваных Ураду, па пытаннях унутранай і знешняй эканамічнай палітыкі ў галіне прамысловага комплексу, транспарту і сувязі



ЭКАНОМІКА САЦЫЯЛЬНАЙ СФЕРЫ

Распрацоўка прапаноў і каардынаванне працы міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама рэспубліканскіх аб'яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў па асноўных напрамках і прыярытэтах дзяржаўнай палітыкі ў галіне павышэння ўзроўня жыцця насельніцтва, сацыяльнай абароны, заработнай платы, пенсійнага забеспячэння, занятасці насельніцтва, сацыяльнага партнёрства, дэмаграфічнай сітуацыі. Удзел у распрацоўцы і правядзенні ў жыццё перспектыўнай эканамічнай палітыкі дзяржавы ў галіне аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і турызму



РАЗВІЦЦЁ РЭГІЁНАЎ

Падрыхтоўка рэгіянальных раздзелаў канцэпцый, праграм, прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і мерапрыемстваў, накіраваных на іх выкананне



ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЕЙНАСЦІ МІНІСТЭРСТВА

Падрыхтоўка прапаноў аб удасканаленні заканадаўства па напрамках дзейнасці Міністэрства, удзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, юрыдычная экспертыза праектаў нарматыўных прававых актаў, якія распрацоўваюцца Міністэрствам эканомікі



СВАБОДНЫЯ ЭКАНАМІЧНЫЯ ЗОНЫ

Свабодныя эканамічныя зоны, як адна з эфектыўных мадэляў тэрытарыяльна-гаспадарчага кіравання закліканы забяспечыць паскоранае развіццё асобных рэгіёнаў за кошт прыцягнення замежных інвестыцый і прагрэсіўных тэхналогій
 

ЭКАНАМІЧНАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ

Ажыццяўленне каардынацыі працы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь па пытаннях узаемадзеяння з Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Падрыхтоўка прапаноў па фарміраванні механізму (метадалогіі) распрацоўкі і рэалізацыі міждзяржаўных праграм у рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, маніторынг іх рэалізацыі