Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Аб Мiнiстэрстве

_____________________________________




РАЗВІЦЦЁ РЭГІЁНАЎ

Падрыхтоўка рэкамендацый па распрацоўцы праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, планаў развіцця рэгіёнаў, забеспячэнне ўвязкі рэгіянальных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця з праграмамі і прагнозамі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.




ДЗЯРЖАЎНЫЯ ПРАГРАМЫ

Распрацоўка метадалогіі фарміравання, выканання, удакладнення і ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўных праграм. Фарміраванне пераліку дзяржаўных праграм і найважнейшых мэтавых паказчыкаў заказчыкаў дзяржаўных праграм. Узгадненне праектаў дзяржаўных праграм і змяненняў у іх, ацэнка эфектыўнасці іх рэалізацыі.
 

ЭКАНАМІЧНАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ

Каардынацыя ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь з Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК). Арганізацыя працы па ліквідацыі перашкод у гандлі на ўнутраных рынках ЕАЭС. Фарміраванне пазіцый і абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па пытаннях гандлю паслугамі і інвестыцый у рамках далучэння да СГА і стварэння зон свабоднага гандлю. Эканамічнае супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве і СНД.