Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Актуальна

Вынікі 7-ай біржы субкантрактаў у прамысловасці

23 мая 2017 г. адбылася 7-ая біржа субкантрактаў у прамысловасці (далей – біржа) у межах Беларускага прамысловага форуму-2017.

Арганізацыя біржы забяспечвалася Дэпартаментам па прадпрымальніцтве сумесна з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

У працы 7-ай біржы субкантрактараў у прамысловасці ўзялі ўдзел 53 суб’екты гаспадарання, з якіх 29 выступілі ў якасці кантрактараў і 25 – субкантрактараў. Падчас дадзенага мерапрыемства адбылося больш за 130 раундаў дзелавых перамоў, па выніках якіх плануецца заключыць каля 40 дагавароў.

У межах працы біржы адбыўся шэраг прэзентацый магчымасцяў суб’ектаў гаспадарання Беларусі (ТАА “Прампрывад”, ТАА “Бізнес-праектаванне” (г. Мінск), і Расійскай Федэрацыі (ТАА “АролкабельЭкспорт” (г. Арол), ТАА “Інтэграл Плюс” (г. Казань).