Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню

Адказы на звароты

Згодна з п.7 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь размяшчае на сваім афіцыйным сайце адказы на электронныя звароты iдэнтычнага зместу ад розных заяўнікаў, што носяць масавы характар.



У адказ на звароты грамадзян, что датычацца дзейнасцi рабочай групы па пытаннях iнтэграцыiiпадрыхтоўцы праекта Праграммы дзеянняў Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi па рэалiзацыi палажэнняў Дамовы аб стварэннi Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь паведамляе наступнае.

Звяртаем увагу, што 6 верасня 2019 года кiраўнiкамiўрадаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі парафіраваны праект Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федерацыі па рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, якая не мае дадаткаў, і спіс дарожных карт.

З пункту гледжання міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гэты дакумент да яго падпісання кіраўнікамі дзяржаў мае рабочы характар і не стварае прававых наступстваў для Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемствы па паглыбленні інтэграцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй здзяйсняюцца на падставе адмысловага рашэння, прынятага на рэспубліканскім рэферендуме ў маі 1995 года і ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь. Гэтыя абавязацельствы з’яўляюцца адкрытымі для грамадскасці, яны ўтрымліваюцца ў Дамове. Праца, што ладзіцца зараз урадамі дзвюх краін, ахоплівае выключна эканамічную частку Дамовы і накіравана на яе адмысловую рэалізацыю, дзеля чаго падрыхтаваны праект Праграмы.

Дакументы, над якімі працуюць органы ўлады, не ўтрымліваюць палітычнага кампаненту і не ствараюць пагроз для суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У сусветнай практыцы пагадненні, якія датычацца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ніколі не публікуюцца на стадыі перамоваў, нягледзячы на тое, што такія перамовы доўжацца гадамі, што мы бачым на прыкладзе Трансатлантычнага і Трансціхаакіянскага партнёрства. Меркаванне грамадзян у дадзеным выпадку ўлічваецца на стадыі парламенцкай ратыфікацыі дасягнутых дамоўленасцей.

Адпаведна, любыя змены нацыянальнага заканадаўства, якія вынікаюць з гэтых дамоўленасцей, будуць публічнымі і ў грамадзян будзе магчымасць данесці сваё меркаванне да органаў улады.