Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Падзеi

20-21 чэрвеня 2017 года ў Мінску пройдзе семінар на тэму “Інстытуцыянальныя асновы фарміравання і развіцця кластараў”

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у межах праграмы TAIEX, якая рэалізуецца пад эгідай Еўрапейскай камісіі, праводзіць 20-21 чэрвеня 2017 года семінар на тэму “Інстытуцыянальныя асновы фарміравання і развіцця кластараў”, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне вопыту еўрапейскай кластарнай палітыкі і магчымасці яго адаптацыі да беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі развіцця.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара выступіць Намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар.

У працы семінара возьмуць удзел супрацоўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, адказных за фарміраванне і рэалізацыю кластарнай палітыкі, прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных бізнес-асацыяцый, зацікаўленых у рэалізацыі кластарных праектаў, прадстаўнікі акадэмічнай і ўніверсітэцкай супольнасці, зацікаўленыя ў павышэнні сваей прафесійнай  дасведчанасці, а таксама эксперты з Бельгіі, Польшчы і Іспаніі, якія займаюцца пытаннямі кластарнай палітыкі. Агульная колькасць удзельнікаў больш за 80 чалавек.

Падчас семінара асаблівая ўвага будзе нададзена дэтальнаму разгляду пытанняў фарміравання і развіцця кластараў, дзяржаўнай падтрымкі кластарных ініцыятыў і праектаў, інфраструктуры падтрымкі кластарнага развіцця эканомікі, узаемадзеяння мясцовых бізнес-супольнасцяў, бізнес-асацыяцый і рэгіянальных органаў улады па пытаннях фарміравання і развіцця кластараў.

Удзел у семінары дазволіць:

-                    вывучыць асаблівасці кластарнай палітыкі ў асобных краінах Еўрапейскага саюза  і магчымасці яе адаптацыі для кластарызацыі эканомікі Беларусі з мэтай падтрымкі іннавацый, развіцця эканомікі і павышэння экспарнага патэнцыялу;

-        вывучыць стратэгію і механізм кластарызацыі эканомікі Беларусі;

-        вывучыць асаблівасці стварэння і функцыянавання кластараў у Беларусі;

-                    павысіць дасведчанасць стэйкхолдараў пра вопыт фарміравання кластараў і ролі бізнес-супольнасці ў працэсе кластарызацыі эканомікі;

-                   актывізаваць працэс самаарганізацыі мясцовых бізнес-супольнасцей на аснове кластарнага падыхода.