Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Падзеi

З 16 па 30 красакавіка – конкурс інвестпраектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва

 Увазе кіраўнікоў мікра- і малых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў!

 

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў інфарміруе аб правядзенні конкурсу інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.

Віды дзяржаўнай падтрымкі:

пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аплатнай аснове)

лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).

Прадмет і ўмовы конкурсу: адбор інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2009 г. №255 “Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва”.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца:

1)     на конкурснай аснове;

2)     пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па наступных накірунках:

 

  • стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг),
  • арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна-арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі,
  • вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне,
  • укараненне новых тэхналогій (якія валодаюць больш высокімі якаснымі характарыстыкамі ў параўнанні з лепшымі аналагамі, даступнымі на дадзеным рынку, вызначаным сегменце рынку, для якіх гэта тэхналогія з’яўляецца новай);

3)     у мэтах:

 

  • будаўніцтва, набыцця, капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаліраваных памяшканняў і (ці) іх рамонту і рэканстуркцыі,
  • набыцця абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў,
  • закупкі камплектуючых вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг;

4)     пры наяўнасці забеспячэння выканання абавязацельстваў;

5)     на ўмовах тэрміновасці і зваротнасці;

 

  • грашовыя сродкі на ўмовах пазыкі – да 5 гадоў,
  • маёмасць на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) – да 5 гадоў;

6)     на ўмовах платнасці:

 

  • плата за карыстанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкай усталёўваецца ў памеры стаўкі рэфінансіравання, устаноленай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь;
  • плата за карыстанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкай усталёўваецца ў памеры 10% гадавых пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, якія адказваюць адначасова наступным дадатковым прыкметам:
      • мяркуецца стварэнне, развіццё і (ці) пашырэнне вытворчасці экспартаарыентаванай і (ці) імпартазамяшчальнай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг);
      • ствараецца не менш за 3 рабочыя месцы;
      • па выніках конкурсу інвестыцыйных праектаў набрана 12 і больш балаў.

7)     у памерах:

 

  • да 184 000 беларускіх рублёў 00 капеяк пры прадастаўленні грашовых сродкаў на ўмовах пазыкі;
  • да 184 000 беларускіх рублёў 00 капеяк пры прадастаўленні маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу);
  • агульная сума фінансавай падтрымкі аднаму суб’екту не можа перавышаць 230 000 беларускіх рублёў 00 капеяк;

8) у нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь; 

9) у безнаяўным парадку. 



Срок прыёму заявак: з 16 па 30 красакавіка 2017 года

Арганізатар конкурсу: Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

Паштовы адрас: вул. Серафімовіча, 11, пам.203, 220033, г. Мінск (а/с 115).

Месца і час прыёму заявак: штодзённа, акрамя выхадных дней, па адрасе арганізатара з 10.00 да 16.00 ці па пошце.


Дакументы, якія прадастаўляюцца для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі:

 Пералік дакументаў

 Форма заяўкі

 Форма тэхніка-эканамічнага абгрунтавання

 Форма згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы (юр. асобы)

 Форма згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы (фіз. асобы)


З дадатковай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце WWW.BELARP.BY альбо па тэлефонах:  (017) 298-37-26,  298-35-54,   398-94-31(т/ф),  369-25-90(т/ф).