Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Падзеi

З 7 па 9 чэрвеня пройдзе трэнінг для малых і сярэдніх прадпрыемстваў з экспартным патэнцыялам

СЮА “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” сумесна з праектам “EastInvest 2”, які фінансуецца Еўрасаюзам, запрашаюць усе зацікаўленыя малыя і сярэднія прадпрыемствы з аграхарчовага сектара і харчовай прамысловасці, іншых сектараў прыняць удзел у семінары па доступе на знешнія рынкі з 7 па 9 чэрвеня 2017 года па адрасе: г. Мінск, пр-т Жукава, 44, 4 паверх, канферэнц-зал (праграмма прыкладаецца). 

У межах Акадэміі МСП інтэрактыўныя курсы па гандлёвых дамовах ЕС, тэхнічных стандартах, экспартнай падрыхтаванасці, маркетынгу і ўдзелу ў гандлёвых ярмарках будуць прадстаўлены лепшымі эксперамі Еўрапейскага саюза – з Аўстрыі, Бельгіі, Італіі і Латвіі.

Працоўныя мовы семінараў – англійская і руская. Прадастаўляецца сінхронны пераклад.

Доступ МСП да міжнародных рынкаў мае важнае значэнне для таго, каб заставацца канкурэнтназдольнымі і забяспечваць доўгатэрміновую ўстойлівасць прадпрыемстваў. Тым не менш, склаўся сярэдні ўзровень дасведчанасці МСП пра розныя патрабаванні, неабходныя для доступу да ўнутранага рынка ЕС. Большасць малых і сярэдніх прадпрыемстваў адчуваюць сябе недастаткова інфармаванымі і падкрэсліваюць, што падрыхтоўка па гандлёвых дамовах ЕС і тэмах, звязаных с экспартам, мае першаснае значэнне і з’яўляецца актуальнай.

Задача Акадэмій МСП – аказваць падтрымку кампаніям у працэсе інтэрнацыяналізацыі, супрацоўніцтва з ЕС і іх экспартнай дзейнасці ў агульным. МСП будуць азнаёмлены з магчымымі абавязацельствамі, якія вынікаюць з гандлёвых дамоў і EUacquis у агульным. Мэта – павышэнне дасведчанасці пра розныя праблемы, звязаныя з экспартам на рынак ЕС і атрыманне МСП ведаў і інструментаў для пошуку канкрэтнай інфармацыі, якая затым можа быць выкарыстана для дасягнення мэтаў кампаніі.

 

Калі вы жадаеце ўзяць удзел у Акадэміі МСП, мы просім вас зарэгістравацца анлайн не пазней за 31 мая 2017 года

Ці запоўніце форму і вярніце яе не пазней серады, 31 мая 2017 года, па наступным адрасе: Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва,

Праспект Жукава, 44-404, Мінск 220014, Беларусь   (email: office@rce.by)

 

Праграма

Анкета

 

Кантакты: Мікуцкая Екацярына, +375447637082 (email: rce.by.tvv@gmail.com)