Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗы)

Да найважнейшых мэт развіцця СЭЗ адносіцца стымуляванне стварэння і развіцця вытворчасцяў, заснаваных на новых і перадавых тэхналогіях, павелічэнне колькасці рабочых месцаў, аб'ёму экспарту. Як і ва ўсім свеце, спецыяльны мытны, рэгістрацыйны і падатковы рэжым СЭЗ прадастаўляе прадпрыемствам магчымасць працаваць у асаблівых ільготных умовах.

 

У цяперашні час у Беларусі функцыянуюць шэсць свабодных эканамічных зон (па адной у кожным абласным адміністрацыйным цэнтры, уключаючы г. Мінск):


«Брэст» (1996), www.fez.brest.by,

СЭЗ «Гомель-Ратон» (1998) www.gomelraton.com,

СЭЗ «Мінск» (1998) www.fezminsk.by,

СЭЗ «Віцебск» (1999), www.fez-vitebsk.com,

 СЭЗ «Магілёў» (2002) www.fezmogilev.by,

СЭЗ «Гроднаінвест» (2002), www.grodnoinvest.com

 

Даведачна. На 1 студзеня 2019 г. у якасці рэзідэнтаў СЭЗ зарэгістравана 414 кампаній, на якіх занята каля 123 тыс. чалавек.

 

Для ўсіх беларускіх СЭЗ устаноўлены адзіны спецыяльны прававы рэжым дзейнасці іх рэзідэнтаў.

 Для атрымання статусу рэзідэнта СЭЗ неабходна выкананне наступных умоў:

 аб'ём інвестыцый у рэалізацыю праекта не менш за 1 млн. еўра (або 500 тыс. еўра пры ўмове іх інвеставання на працягу 3 гадоў з даты рэгістрацыі).

 стварэнне і (або) развіццё вытворчасці, арыентаванай на экспарт і (або) імпартазамяшчэнне.

 Даведачна. Рэзідэнтам СЭЗ забаронена наступная дзейнасць:

 вытворчасць, перапрацоўка, захоўванне, рэалізацыя зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад; радыеактыўных і наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў;

 вытворчасць алкагольных напояў, за выключэннем шампанскага, вінаградных він і піва;

 вытворчасць тытунёвых вырабаў;

 выраб каштоўных папер, грашовых знакаў і манет, паштовых марак;

 латарэйная дзейнасць;

 падрыхтоўка і трансляцыя радыё- і тэлеперадач, за выключэннем тэхнічнага абслугоўвання радыё і тэлебачання;

 лячэнне асоб, якія пакутуюць захворваннямі, якія прадстаўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва;

 лячэнне жывёл з асабліва небяспечнымі захворваннямі;

 дзейнасць, звязаная з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, за мяжой.

 Рэзідэнтам СЭЗ прадастаўляюцца наступныя льготы і прэферэнцыі:

 1. прыбытак рэзідэнтаў СЭЗ, атрыманы ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці на экспарт ці іншым рэзідэнтам беларускіх СЭЗ, вызваляецца ад падатку на прыбытак;

 2. вызваленне ад падатку на нерухомасць:

 на працягу трох гадоў з моманту рэгістрацыі ў СЭЗ па будынках і збудаваннях, якія ўзніклі (былі набыты) у гэты перыяд;

 па будынках і збудаваннях, размешчаных на тэрыторыі адпаведнай СЭЗ, незалежна ад напрамка іх выкарыстання (пры ўмове рэалізацыі прадукцыі на экспарт і (або) іншым рэзідэнтам беларускіх СЭЗ);

 3. вызваленне ад выплаты зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі:

 на перыяд праектавання і будаўніцтва аб'ектаў, але не больш пяці гадоў з даты рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта СЭЗ;

незалежна ад напрамка іх выкарыстання (пры ўмове рэалізацыі прадукцыі на экспарт і (або) іншым рэзідэнтам беларускіх СЭЗ);

 4. вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія прыцягваюцца рэзідэнтам СЭЗ для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта на тэрыторыі СЭЗ, спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь.

 5. фінансаванне расходаў на стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта рэзідэнта СЭЗ, у першачарговым парадку за кошт сродкаў, якія прадугледжваюцца ў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме і мясцовых бюджэтах, у выпадку рэалізацыі рэзідэнтам СЭЗ інвестыцыйнага праекта з заяўленым аб'ёмам інвестыцый больш за 10 млн. еўра.

 Даведачна. Асаблівасці падаткаабкладання ў СЭЗ не распаўсюджваюцца на банкі і страхавыя арганізацыі, грамадскае харчаванне, дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу, дзейнасць па арганізацыі і правядзенню электронных інтэрактыўных гульняў, аперацыі з каштоўнымі паперамі; рэалізацыю тавараў (работ, паслуг), вытворчасць (выкананне, аказанне) якіх ажыццяўляецца цалкам або часткова з выкарыстаннем асноўных сродкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці ці іншым рэчавым праве рэзідэнта СЭЗ, і (або) працы работнікаў рэзідэнта СЭЗ па-за яе тэрыторыі.

 Асноўныя дакументы, якія рэгулююць дзейнасць СЭЗ у Рэспубліцы Беларусь

 1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 г. № 213-З «Аб свабодных эканамічных зонах»;

 2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 2005 г. № 262 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці свабодных эканамічных зон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»;

 3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2006 г. № 66 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб свабодных мытных зонах, створаных на тэрыторыях свабодных эканамічных зон»;

 4. указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні СЭЗ (ад 20 сакавіка 1996 г. № 114 «Аб свабодных эканамічных зонах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»; ад 2 сакавіка 1998 г. № 93 «Аб стварэнні свабодных эканамічных зон «Мінск» і «Гомель-Ратон»; ад 4 жніўня 1999 г. № 458 «Аб стварэнні свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск»; ад 31 студзеня 2002 г. № 66 «Аб стварэнні свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў»; ад 16 красавіка 2002 г. № 208 «Аб стварэнні свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест»);

 5. Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (артыкула 382 і 383).

 Мытнае рэгуляванне

 Асноўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць парадак і ўмовы прымянення мытнага заканадаўства для рэзідэнтаў СЭЗ, з'яўляюцца:

 Пагадненне па пытаннях свабодных (спецыяльных, асаблівых) эканамічных зон на мытнай тэрыторыі мытнага саюза і мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны ад 18 чэрвеня 2010 г.;

 Мытны кодэкс ЕАЭС

 Адзіную мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза (далей − мытная тэрыторыя Саюза) складаюць тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Кыргызскай Рэспублікі і Рэспублікі Арменія. Межы мытнай тэрыторыі Саюза з'яўляюцца мытнай мяжой Саюза.

 Для кожнага рэзідэнта СЭЗ па яго заяве, рашэннем адміністрацыі СЭЗ па ўзгадненні з мытняй, у рэгіёне дзейнасці якой знаходзіцца рэзідэнт СЭЗ, вызначаюцца межы свабоднай мытнай зоны (далей − СМЗ).

 Пры змяшчэнні тавараў пад мытную працэдуру СМЗ тавары размяшчаюцца і выкарыстоўваюцца ў межах тэрыторыі СМЗбез выплаты мытных пошлін, падаткаў, а таксама без прымянення мер нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да замежных тавараў, і без прымянення забаронаў і абмежаванняў у дачыненні да тавараў мытнага саюза.

 Даведачна. Замежныя тавары, змешчаныя пад мытную працэдуру СМЗ, захоўваюць статус замежных тавараў, а тавары мытнага саюза, змешчаныя пад мытную працэдуру СМЗ, захоўваюць статус тавараў мытнага саюза.

Тавары, вырабленыя (атрыманыя) з тавараў мытнага саюза, змешчаных пад мытную працэдуру СМЗ, а таксама тавары, вырабленыя (атрыманыя) з тавараў мытнага саюза, змешчаных пад мытную працэдуру СМЗ, і тавараў мытнага саюза, не змешчаных пад мытную працэдуру СМЗ, набываюць статус тавараў Мытнага саюза.

 Тавары, вырабленыя (атрыманыя) з замежных тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру СМЗ, і тавары, вырабленыя (атрыманыя) з замежных тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру СМЗ, і тавараў мытнага саюза, набываюць статус замежных тавараў.

 Мытныя льготы пры вывазе тавараў за межы тэрыторыі СЭЗ, на якой прымяняецца мытная працэдура СМЗ:

1. вызваленне ад выплаты падатку на дабаўленую вартасць, які ўзымаецца мытнымі органамі, пры размяшчэнні рэзідэнтамі СЭЗ пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання тавараў, вырабленых (атрыманыя) з выкарыстаннем замежных тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру СМЗ;

2. вызваленне ад выплаты ўвазных мытных пошлін, падаткаў (па сыравіне, размешчаннай пад мытную працэдуру СМЗ) пры вывазе гатовай прадукцыі за межы мытнай тэрыторыі Саюза.

3. На канец 2018 г. у індустрыяльным парку зарэгістраваны 41 рэзідэнт з заяўленым аб'ёмам інвестыцый па праектах – больш за 1 млрд. дол. ЗША.