Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Каментарыi

Інфармацыя да Дэкрэта Прэзідэнта ад 4 верасня 2017 г. №5

04 верасня 2017 г. Кіраўніком дзяржавы падпісаны і ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўлены і ўхвалены на чарговай сесіі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2017 г. № 5 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Палажэнні Дэкрэта накіраваны на прывядзенне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдні, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» ў адпаведнасць з актамі заканадаўства.

Дакумент прадугледжвае дзве карэкціроўкі.

1. У мэтах комплекснага ўрэгулявання пытання прымянення новай рэдакцыі Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь у сувязі з уступленнем у сілу рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 кастрычнiка 2016 г. № 101 «Аб унясенні змяненняў у адзіную Таварную наменклатуру знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскай эканамічнага саюза і Адзіны мытны тарыф Еўразійскай эканамічнай саюза» змяняюцца коды тавараў, што ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь з прадастаўленнем льгот па выплаце мытных пошлін, прадугледжаных Дэкрэтам № 6.

2. У сувязі са зменай назвы Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, прадугледжанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. № 166 «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» прыводзіцца ў адпаведнасць назвы рэзідэнтаў парка, азначаныя у пункце 1 Дэкрэта № 6.