Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Каментарыi

Інфармацыя да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №149 ад 17 сакавiка 2021 г.

17 сакавіка 2021 г. Урадам Рэспублікі Беларусь прынята пастанова № 149 «Аб лімітавых значэннях выручкі за 2020 год для мэт дзяржаўнай фінансавай падтрымкі».

Мэта дакумента - рэалізацыя права суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, прадугледжанай нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. № 255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва».

Устаноўлены наступныя гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) без уліку падатку на даданую вартасць за 2020 год для:

1.1. суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, якія звярнуліся па аказаннем дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў 2021 годзе:

індывідуальныя прадпрымальнікі - 416 тыс. рублёў;

мікраарганізацыі – 3.047 тыс. рублёў;

малыя арганізацыі – 11.495 тыс. рублёў;

1.2. суб'ектаў сярэдняга прадпрымальніцтва Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, якія звярнуліся за аказаннем дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў 2021 годзе, - 22.282 тыс. рублёў.