Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Каментарыi

Інфармацыя да Указа Прэзідэнта ад 22 снежня 2018 г. № 490

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2018 г. № 490 "Аб мытным рэгуляванні" Беларуска-Кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень" надзелены статусам тэрытарыяльнай асаблівай эканамічнай зоны. Гэты статус забяспечыў рэзідэнтаў індустрыяльнага парка максімальна магчымым у рамках Мытнага кодэкса ЕАЭС аб'ёмам мытных пераваг і спрашчэнняў як у галіне лагістыкі, так і ў вытворчай дзейнасці.

Сярод новых мытных спрашчэнняў:

  •         магчымасць выкарыстоўваць прэферэнцыйны рэжым не толькі рэзідэнтамі Iндустрыяльнага парка, але і суб'ектамі яго кіравання (Сумесная кампанія, Адміністрацыя індустрыяльнага парка);
  •         магчымасць падаваць мытныя дэкларацыі з адтэрміноўкай да двух месяцаў з моманту ўвозу тавараў у асаблівую эканамічную зону, што дазволіць скараціць час для ўключэння тавараў у вытворчую дзейнасць
  •         магчымасць непрадстаўлення папярэдняй інфармацыі ў дачыненні да тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу ЕАЭС і ўвозімых у тэрытарыяльную асаблівую эканамічную зону;
  •         магчымасць спажываць замежныя тавары ў аб'ектах грамадскага харчавання, размешчаных у межах Iндустрыяльнага парка, без іх дэкларавання і выплаты мытных плацяжоў (так званае "бытавое" спажыванне), што дазволіць скараціць выдаткі рэзідэнтаў на мытную ачыстку тавараў.

Акрамя працэдурных спрашчэнняў для рэзідэнтаў адкрываецца магчымасць кластарнай арганізацыі сваёй працы, калі на тэрыторыі адной абсталяванай зоны мытнага кантролю дапускаецца дзейнасць іншых рэзідэнтаў без стварэння ўнутры яе асобных мытных зон. Такі падыход да цяперашняга часу не ўжываўся ні ў адной з дзеючых у Беларусі свабодных (асаблівых) эканамічных зон.

Акрамя таго, рэзідэнты Iндустрыяльнага парка змогуць скарыстацца прынцыпам экстэрытарыяльнасьці і арганізаваць розныя тэхналагічныя ланцужкі, а таксама ўсталяваць карпаратыўныя сувязі не толькі ўнутры асаблівай эканамічнай зоны, але і за яе межамі. Для гэтых мэтаў Мытным кодэксам ЕАЭС прадугледжана магчымасць вывазу замежных тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру свабоднай мытнай зоны, з тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны на астатнюю частку тэрыторыі ЕАЭС для ўласных вытворчых і тэхналагічных патрэб, а таксама здзяйснення асобных аперацый па перапрацоўцы тавараў без завяршэння такой працэдуры.

Варта падкрэсліць, што артыкулам 455 Мытнага кодэкса ЕАЭС магчымасць стварэння ў дзяржавах-членах ЕАЭС "тэрытарыяльных" асаблівых эканамічных зон строга абмежавана: тры такія зоны могуць быць створаны ў Расіі, дзве - у Беларусі, па адной - у Арменіі, Казахстане, Кыргызстане.

Такім чынам, Iндустрыяльны парк "Вялікі камень" стаў першай з двух магчымых беларускіх "тэрытарыяльных" асаблівых эканамічных зон, што ўмацавала яго статус найбольш прывабнага ў параўнанні з іншымі льготнымі рэжымамі вядзення камерцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і краінах ЕАЭС.

Варта адзначыць, што цікавасць да Iндустрыяльнага парка "Вялікі камень" з боку інвестараў з розных краін свету за апошні час імкліва ўзрасла. У 2018 г. у Iндустрыяльным парку колькасць зарэгістраваных рэзідэнтаў парку вырасла практычна ў два разы (з 22 да 41 рэзідэнта). Чаканы аб'ём інвестыцый па праектах складае больш за 1 млрд. дал. ЗША.