Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Каментарыi

Каментарый да пастановы Мінэканомікі і ДКНТ ад 23.05.2017 г. №11/12

У мэтах устанаўлення аднастайнага падыходу да разліку і ацэнкі адпаведнасці крытэрыям, якія ўстаноўлены пунктам 4 Палажэння аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў іннавацыйных фондаў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 года №357 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2016 г. №431) Міністэрствам эканомікі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях распрацавана і зацверджана сумесная пастанова ад 23 мая 2017 года №11/12 “Аб зацвярджэнні Метадычных рэкамендацый пра парадак разліку і ацэнкі адпаведнасці крытэрыям, усталяваным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 года №357”.

Метадычныя рэкамендацыі ўтрымліваюць парадак разліку і ацэнкі крытэрыяў, у адпаведнасці з якімі адбываецца адбор іннавацыйных праектаў для фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага і мясцовых іннавацыйных фондаў.

Метадычныя рэкамендацыі прызначаны для рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.

Метадычныя рэкамендацыі з’яўляюцца прынцыпова значным дакументам, паколькі да цяперашняга часу адсутнічаў дакумент, які вызначаў адзіныя метадалагічныя падыходы па разліку крытэрыяў і ацэнкі іннавацыйных праектаў, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага і мясцовых іннавацыйных фондаў, што прыводзіла да выкарыстання розных алгарытмаў іх разлікаў.