Каментарыi
Каментарый да пастановы Мінэканомікі ад 11 ліпеня 2016 г. №47
21.07.2016

На падставе падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. №72 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь” тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты і нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах рэгулююца Міністэрствам эканомікі.

ААТ “Полацктранснафта Дружба” ў 2016 г. запланавала ўвод першага пускавога комплексу “Будаўніцтва магістральнага нафтапрадуктаправода “Наваполацк – Крулеўшчызна” ў межах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта “Будаўніцтва магістральнага нафтапрадуктаправода “Наваполацк – Фаніпаль”.

На гэтай падставе і з улікам прапаноў канцэрна “Белнафтахім”, Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь  прынята пастанова ад 11.07.2016 г. №47 “Аб тарыфе на паслугу па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральным трубаправодзе адкрытага акыянернага таварыства “Полацктранснафта Дружба” на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, у адпаведнасці з якім зацверджаны тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў па маршрутным накірунку Полацк – Крулеўшчызна ў памеры 13,46 беларускага рубля з 1 тону (без ПДВ) з уводам яго ў дзеянне з 1 жніўня 2016 года.

Пастанова Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2016 г. №47 апублікавана на сайце www.pravo.by 21 ліпеня 2016 г. і ўступае ў сілу з 1 жніўня 2016 г.

Конкурс "Лепшы прадпрымальнiк"
Камiтэт па нвестыцыяхКонкурс СМIАзбука бяспекi
 
Iнфармацыйныя рэсурсы
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу адсылка абавязкова

Iнфармацыйная падтрымка - press@economy.gov.by
Распрацоўка сайта - БелТА