Каментарыi
Каментарый да пастановы Мінэканомікі ад 22.03.2016 №14
31.03.2016

Міністэрствам эканомікі ў мэтах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2015 года №507 “Аб унясенні змяненняў ва Указы Прэзідэна Рэспублікі Беларусь” прынята пастанова ад 22.03.2016 г. №14 “Аб унясенні змянення ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 г. №174”.

Дадзеным нарматыўным прававым актам рознічная цана, якая дзейнічала раней, на газ звадкаваны для запраўкі малалітражных газавых балонаў для рэалізацыі насельніцтву ў памеры 5400 рублёў за 1 кг павялічана да 6500 рублёў за 1 кг.

Да малалітражных балонаў, у якіх рэалізуецца звадкаваны газ для насельніцтва, адносяцца балоны ёмістасцю 1 л,  5 л ,  12 л і 27 л з напаўненнем звадкаваным газам адпаведна 0,4 кг, 2,0 кг, 5,0 кг і  11,4 кг.

Пры гэтым дзеючая для насельніцтва цана на звадкаваны газ, які рэалізуецца ў балонах ёмістасцю 50 л (20 кг) не змянілася.

Пастанова Мінэканомікі ад 22.03.2016 №14 уступае ў дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Конкурс "Лепшы прадпрымальнiк"
Камiтэт па нвестыцыяхКонкурс СМIАзбука бяспекi
 
Iнфармацыйныя рэсурсы
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу адсылка абавязкова

Iнфармацыйная падтрымка - press@economy.gov.by
Распрацоўка сайта - БелТА