Каментарыi
Каментарый да пастановы Міністэрства эканомікі ад 23.02.2016 г. №11
17.03.2016

На падставе падпунтка 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. №72 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь” цэны на тавары (работы, паслугі) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўключаны ў Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб’ектаў, што займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках Рэспублікі Беларусь, рэгулююцца Міністэрствам эканомікі.

Міністэрствам эканомікі прынята пастанова ад 23.02.2016 г. №11 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ўстанаўлення і прымянення індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі,  якія ўключаны ў Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб’ектаў, што займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках Рэспублікі Беларусь па таварнай пазіцыі “азотныя ўгнаенні”, адпускных цэн на азотныя ўгнаенні, якія яны вырабляюць.

Да ўступлення ў дзеянне пастановы №11 рэгуляванне дзейнасці гаспадарчых суб’ектаў, што займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках Рэспублікі Беларусь па таварнай пазіцыі “азотныя ўгнаенні” (далей – гаспадарчыя суб’екты), ажыццяўлялася Мінэканомікі шляхам дэкларавання гранічных максімальных адпускных цэн на азотныя ўгнаенні, якія вырабляюцца і рэалізуюцца на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь.

З 16 сакавіка 2016  года ў адносінах такіх гаспадарчых суб’ектаў зменены спосаб рэгулявання цэна на азотныя ўгнаенні, якія вырабляюцца і рэалізуюцца на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь, з дэкларавання на парадак устанаўлення і прымянення цэн згодна з пастановай №11.

Зацвержданы парадак устанаўлення і прымянення такімі гаспадарчымі суб’ектамі адпускных цэн на азотныя ўгнаенні, якія вырабляюцца і рэалізуюцца, у тым ліку, сяльгасвытворцамі Рэспублікі Беларусь, праз механізм “формульнага цэнаўтварэння” прадугледжвае іх прывязку да змянення кан’юнктуры сусветных цэн. Гэта дазволіць гаспадарчым суб’ектам своечасова рэагаваць на змяненне ўмоў гаспадарання, а таксама штомесяц фарміраваць справядлівую рыначную цану на ўнутраным рынку, у тым ліку для сяльгасвытворцаў Рэспублікі Беларусь.

Конкурс "Лепшы прадпрымальнiк"
Камiтэт па нвестыцыяхКонкурс СМIАзбука бяспекi
 
Iнфармацыйныя рэсурсы
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу адсылка абавязкова

Iнфармацыйная падтрымка - press@economy.gov.by
Распрацоўка сайта - БелТА