Каментарыi
Інфармацыя да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2016 г. 563
27.07.2016

19 ліпеня 2016 г. прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №563 “Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. №10”.

Прыняцце пастановы абумоўлена выданнем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2015 г. №8 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, які выкладае ў новай рэадакцыі Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. №10 “Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці”.

У сувязі з новаўвядзеннямі, якія ўнесены новым Дэкрэтам у інстытут інвестыцыйных дагавораў, пастановай №563 прызнана страціўшай сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2011 г. №1058 “Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2011 г. №4” і ўсталяваны новы парадак заключэння, змянення і спынення інвестыцыйных дагавораў і ўзаемадзеяння інвестараў з Рэспублікай Беларусь у межах такіх дагавораў.

Пастановай №563 зацверджаны шэраг дакументаў:

  • Палажэнне аб парадку заключэння, змянення і спынення інвестыцыйных дагавораў паміж інвестарам (інвестарамі) і Рэспублікай Беларусь;
  • Палажэнне аб конкурсе па выбары інвестара (інвестараў) для заключэння інвестыцыйнага дагавора паміж інвестарам (інвестарамі) і Рэспублікай Беларусь;
  • Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра інвестыцыйных дагавораў з Рэспублікай Беларусь;
  • Палажэнне аб парадку ўзгаднення пераліку тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, якія набыты на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (увезены на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь) і выкарыстаны для будаўніцтва, аздаблення аб’ектаў, прадугледжаных інвестыцыйным дагаворам паміж інвестарам (інвестарамі) і Рэспублікай Беларусь;
  • Палажэнне аб парадку пакрыцця, вызвалення ад пакрыцця, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) пакрыцця Рэспубліцы Беларусь і яе адміністратыўна-тэрытарыяльным адзінкам сум ільгот і (ці) прэферэнцый, вызвалення ад аплаты, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) аплаты няўстойкі (штрафа, пяні), якая прадугледжана інвестыцыйным дагаворам паміж інвестарам (інвестарамі) і Рэспублікай Беларусь.

Прыняцце пастановы №563 вызвана неабходнасцю ўдасканалення парадку заключэння, змянення, спынення інвестыцыйных дагавораў паміж інвестарам (інвестарамі) і Рэспублікай Беларусь, вядзення Дзаржаўнага рэестра інвестыцыйных дагавораў з Рэспублікай Беларусь, механізма прадастаўлення інвестару ці арганізацыі, якая рэалізуе інвестыцыйны праект, прэферэнцый па выліку падатка на дабаўленую вартасць у адносінах тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, якія набыты на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (увезены на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь) і выкарыстаны для будаўніцтва, аздаблення аб’ектаў, прадугледжаных інвестыцыйным дагаворам, а таксама неабходнасцю выпрацоўкі механізма выбару інвестара (інвестараў) для заключэння з ім інвестыцыйнага дагавора (калі на адзін і той жа зямельны ўчастак, які ўключаны ў пералік участкаў, якія прызначаны для наступнага прадастаўлення інвестарам і (ці) арганізацыям, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, для будаўніцтва аб’ектаў, прадугледжаных заключанымі інвестыцыйнымі дагаворамі, прэтэндуе два ці больш інвестараў), парадку пакрыцця, вызвалення ад пакрыцця, прадастаўленне растэрміноўкі (адтэрміноўкі) пакрыцця інвестарам (інвестарамі) і (ці) арганізацыяй, якія рэалізуюць інвестыцыйны праект, Рэспубліцы Беларусь і яе адміністратыўна-тэрытарыяльным адзінкам ільгот і (ці) прэферэнцый і парадку вызвалення ад аплаты, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) аплаты інвестарам (інвестарамі) і (ці) арганізацыяй, якая рэалізуе інвестыцыйны праект, няўстойкі (штрафа, пяні), якая прадугледжана інвестыцыйным дагаворам (у выпадку спынення інвестыцыйнага дагавора на падставах іншых, чым яго выкананне).

Пры распрацоўцы пастановы быў прааналізаваны досвед рэалізацыі інвестыцыйных праектаў ў межах заключаных інвестыцыйных дагавароў, а таксама прыняты да ўвагі прапановы, накіраваныя зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, выканкамамі, іншымі ведамствамі.

Пастановай №563 прадастаўлена права рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання тлумачыць пытанні прымянення новага Дэкрэта і самой пастановы, пры гэтым па кожнай сферы (падаткаабкладанне, мытня, будаўніцтва і інш.) вызначаны канкрэтны дзяржорган. Гэта дазволіць інвестару хутка і лёгка сарыентавацца, куды зяртацца пры ўзнікненні таго ці іншага пытання па інвестыцыйнаму дагавору.

Пастановай №563 таксама ўнесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2014 г. №149 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку пацверджання ўмоў для прымянення вызвалення ад увазных мытных пошлін і (ці) падатка на дабаўленую вартасць у адносінах да тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго і (ці) сыравіны і матэрыялаў, якія ўвозяцца, а таксама ўнясення змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2011 г. №1058 і ад 17 лютага 2012 г. №156” з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з новым Дэкрэтам.

Пастанова №563 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Конкурс "Лепшы прадпрымальнiк"
Камiтэт па нвестыцыяхКонкурс СМIАзбука бяспекi
 
Iнфармацыйныя рэсурсы
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу адсылка абавязкова

Iнфармацыйная падтрымка - press@economy.gov.by
Распрацоўка сайта - БелТА