Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Эканамічныя саюзы, доступ на рынкі / Саюзная дзяржава / Эканамічныя пытанні ў Саюзнай дзяржаве

Эканамічныя пытанні ў Саюзнай дзяржаве

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй у рамках Саюзнай дзяржавы прымае ўдзел у працэсе падрыхтоўкі, ўзгаднення і адсочвання ходу рэалізацыі сумесных праграм (у адпаведнасці з Парадкам распрацоўкі і рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 13 снежня 2013 года № 23)). У цяперашні час, менавіта праграмы з'яўляюцца надзейным інструментам рэалізацыі асобных (кропкавых) ініцыятыў у Саюзнай дзяржаве. Штогод з бюджэту Саюзнай дзяржавы больш за 60% сродкаў накіроўваецца на праграмы, што дазваляе вырашаць важныя для Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі сацыяльна-эканамічныя праблемы.

 Таксама з бюджэту Саюзнай дзяржавы штогод фінансуецца правядзенне больш за 20 мерапрыемстваў, выданне часопіса “Саюзная дзяржава”, а таксама перыядычных выданняў “Союзное вече” і “Саюз. Беларусь-Расія” і дзейнасць Дзяржаўнай установы “Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы” .