Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Звароты грамадзян і юр. асоб / Электронныя звароты / Электронны зварот юрыдычных асоб

Электронны зварот юрыдычных асоб

Парадак разгляду электронных зваротаў фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. 


Электронны зварот павінен выкладацца на беларускай або рускай мове. 

УВАГА! Звароты грамадзян праз гэтую рубрыку не прымаюцца.

Электронныя звароты індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб павінны змяшчаць: 
♦ найменне арганізацыі і (ці) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; 
♦ поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання, электронны адрас; 
♦ сутнасць звароту; 
♦ прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты, асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты; 
♦ да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Адклікаць электронны зварот можна тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Па просьбе заяўніка, а таксама ў выпадку, калі ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, на які па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ, на электронны зварот можа быць дадзены адказ, накіраваны поштай.

 Форма электроннага звароту юрыдычных асоб