Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Аб Мiнiстэрстве / Старонкi гiсторыi

Старонкi гiсторыi

Старшыні Дзяржплана і Дзяржэканомплана Беларускай ССР, Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь

ДЫЛА
Осіп Лявонцьевіч

Старшыня Дзяржплана
(сакавік 1923 г. - лістапад 1924 г.)

Нарадзіўся 2 (14) красавіка 1880 г. у г. Слуцку.

1890 - 1898 гг. - вучыўся ў Слуцкай гімназіі.

1899 - 1903 гг. - вучыўся ў Тартускім ветэрынарным інстытуце, адкуль быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях.

1903 - 1904 гг. - працаваў у мінскай газеце "Северо-Западный край".

1905 г. - узначальваў арганізацыйную групу Мінскага камітэта РСДРП.

1906 - 1918 гг. - працаваў у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. удзельнічаў у падрыхтоўцы абвяшчэння БССР.

Снежань 1918 г. - сакавік 1919 г. - уваходзіў у склад Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.

Люты 1919 г. - арыштаваны і высланы з Беларусі.

З восені 1922 г. быў членам Мінскага гарсавета.

1922 - 1923 гг.- член ЦВК БССР.

Сакавік 1923 г. - лістапад 1924 г. - Старшыня Дзяржплана БССР.

З 1924 г. - сапраўдны член і вучоны сакратар Інбелкульта.

1925 - 1927 гг. - Дырэктар Інстытута па вывучэнні мастацтва, дырэктар БДТ-1, працаваў у Белдзяржкіно.

18.07.1930 г. - быў арыштаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі”.

10.04.1931 г. - высланы ў Кунгур Пермскай вобласці на 5 гадоў. Пасля жыў у Саратаве.

22.08.1938 г. - зноў арыштаваны.

15.11.1957 г. - рэабілітаваны.

07.04.1973 г. - памёр у Саратаве.

В. Л. Дыла з'яўляўся таксама паэтам і пісьменнікам. Першыя творы (абразок “На світанку ...” і верш “Вечар ясны, ціхі ...”) надрукаваныя ў 1912 г. у газеце “Наша ніва”. Аўтар драматычных твораў “Панскі гайдук” (паст. 1924), “Юнак з Крошын” (1965), “Падуанскі студэнт” (не завершана, апублікавана ў 1981 г.), гістарычнай аповесці “Анастасія Мякота” (1968, пазнейшая назва “Дзеля дзяцей”), рамана “На шляху з варагаў у грэкі” (не завершаны), успамінаў пра Я. Купалу і Я. Коласа і інш. Пісаў для дзяцей.


 

ГЕЛЬТМАН
Стэфан Лявонавіч

Старшыня Дзяржплана
(лістапад 1924 г. - ліпень 1925 г.)

Нарадзіўся 4(16) кастрычніка 1886 г. у г. Замосце Люблінскай губерні (Польшча). Аўтар работ па аграрных пытаннях Беларусі, пра ўдзел палякаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі. Упершыню паказаў фарміраванне і барацьбу корпуса І. Доўбар-Мусніцкага супраць савецкай улады.

1903 г. - пачаў сваю рэвалюцыйную дзейнасць.

1903 - 1905 гг. - рэдактар газеты “Glos” (“Голас”).

1912 г. - скончыў з адзнакай Кракаўскі універсітэт па спецыяльнасці вучоны-аграном.

1915 г. - у Мінску адзін з арганізатараў Польскага сацыялістычнага аб'яднання (ПСА).

 1917 - 1918 гг. - старшыня праўлення мінскага гурта ПСА і адначасова заснавальнік і рэдактар органа ПСА “Prawda” (“Праўда”).

1917 г. - пасля Лютаўскай рэвалюцыі член бальшавіцкай фракцыі Мінскай дзяржаўнай думы.

Са снежня 1917 г. - камісар па польскіх справах Заходняй вобласці і фронту.

У 1918 г. пасля захопу Мінска германскімі войскамі, як бальшавік, быў арыштаваны і 9 месяцаў прабыў у канцлагеры Гафельберг ў Германіі.

Са студзеня 1919 г. – нам. наркама земляробства і лясной гаспадаркі Літоўска-Беларускай ССР, загадчык аддзела земляробства Мінскага губревкома.

1919 - 1920 гг. - член Польбюро ЦК РКП(б) у Смаленску.

Лета 1920 г. - узначальваў зямельны аддзел Польрэўкама ў Беластоку, затым сакратар Польбюро ЦК РКП(б), адначасова кіраўнік выдавецкага кааператыва “Трыбуна”.

1921 - 1923 г. - лектар па аграрных пытаннях у Камуністычным універсітэце.

З сакавіка 1924 г. - наркам земляробства БССР.

З 27 лістапада 1924 г. - нам. старшыні СНК БССР, старшыня Дзяржплана БССР.

З верасня 1925 г. - рэктар і кіраўнік кафедры эканомікі і палітыкі Камуністычнага ўніверсітэта.

З 1927 г. - адначасова і кіраўнік польскага сектара Інстытута беларускай культуры, член яго прэзідыума.

У 30-я гады працаваў у Маскве ў наркамаце земляробства і саўгасаў СССР.

1924 - 1928 гг. - Член ЦК КП(б)Б.

1924 - 1929 гг. - Член ЦВК БССР.

1924 - 1926 гг. - Член прэзідыума ЦВК БССР.

05.04.1937 г. - арыштаваны органамі НКУС СССР і прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР да расстрэлу.

20.09.1937 г. - расстраляны.

31.03.1956 г. - рэабілітаваны пасмяротна Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР.

 

КАРП
Сяргей Бенедыктавіч

Старшыня Дзяржплана
(ліпень 1925 г. - люты 1927 г.)

Нарадзіўся ў 1892 г. каля г. Вільні. Адукацыя сярэдняя, да 1914г. вучыўся ў Швейцарыі. Валодаў нямецкай і францускай мовамі.

З 1912 г. - сябра габрэйскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, уваходзіў у яе кіруючыя пасады.

З 1912 г. - працаваў у Швейцарыі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі - член выканкама Бабруйскага гарсавету, нам. старшыні Бабруйскага павятовага Саўнаргаса, Старшыня кааператыва “Молат”.

З 1921 г. - член ВКП(б).

З 1921 г. у г. Мінску - нам. старшыні гарсавета, гарвыканкама.

1924 - 1925 гг. - народны камісар фінансаў БССР.

Ліпень 1925 г. - жнівень 1929 г.- нам. старшыні СНК БССР.

Адначасова з ліпеня 1925 па люты 1927 г.- старшыня Дзяржплана.

З верасня 1929 г. - старшыня Дзяржплана РСФСР.

1922 - 1929 гг. - член ЦВК БССР.

1927 - 1929 гг. - член ЦК КП(б)Б.

Ліпень 1937 г. - арыштаваны органамі НКУС СССР “як удзельнік антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых”.

29.10.1937  г. - прыгавораны да вышэйшай меры пакарання Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР.

1955 г. - рэабілітаваны.

 

КАРКЛІН
Марцін Марцінавіч

Старшыня Дзяржплана
(люты 1927 г. - студзень 1930 г.)

1(13).02.1894 – 07.01.1946 гг.

Нарадзіўся ў Курляндскай губерні, працаваў рабочым на заводах.

Да 1914 г. вучыўся.

З лютага 1917 г. - член КПСС.

Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Ніжнім Ноўгарадзе.

З 1918 г. - нам. старшыні выканкама Ніжагародскай і Самарскай губерняў, старшыня выканкама Церскай губерні.

З канца 1925 г.- нам. старшыні СНК БССР і адначасова старшыня камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР (1926 - 1927 гг.).

Люты 1927 г. - прызначаны старшынёй Дзяржплана БССР. Вызвалены ад пасады старшыні Дзяржплана ў студзені 1930 г. у сувязі з прызначэннем нам. старшыні праўлення Дзяржаўнага банка СССР.

З 1927 г. - старшыня Эканамічнага савета пры СНК БССР.

Са студзеня 1930 г. у РСФСР - нам. старшыні ВСНГ РСФСР, нам. наркама лёгкай прамысловасці СССР, старшыня ЦК Саюза работнікаў гаспадарчых устаноў СССР.

1925 – 08.01.1930 гг. - член Бюро ЦК КП(б)Б.

1922 - 1937 гг. - член ЦВК СССР.

1927 - 1930 гг. - член ЦВК БССР.

1928 - 1930 гг. - член Прэзідыума ЦВК БССР.

 

ГОЛЬДБЕРГ
Самуіл Львовіч

Старшыня Дзяржплана
(11 сакавіка 1930 г. - 9 верасня 1931 г.)

Нарадзіўся ў 1894 г. у пас. Руцэна Ліфляндскай губерні. Быў таксама старшынёй Камітэта хімізацыі народнай гаспадаркі БССР, членам эканамічнага савета пры СНК БССР. Выключаны з ВКП(б) 8 ліпеня 1937 г., арыштаваны 13 верасня 1937 г., расстраляны 15 лістапада 1937 г. Рэабілітаваны пасмяротна Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 22 жніўня 1956 г.

 

ШАПІРА
Дзітрый Мікалаевіч

Старшыня Дзяржплана
(кастрычнік 1931 г. - студзень 1933 г.)

Прызначаны старшынёй Дзяржплана 1 кастрычніка 1931 г. Вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржплана пастановай СНК БССР ад 16.01.1933 г.

Пад яго кіраўніцтвам была завершана праца па складанні 2-га пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР на 1933-1937 гг. Сумесна з І. Пятровічам і Г. Бондарам распрацаваў метадычныя падыходы да планавання 2-ой пяцігодкі, дзе ў раздзел была пастаўлена праблема размяшчэння прадукцыйных сіл, у аснове якой быў пакладзены прынцып раўнамернасці з набліжэннем да крыніц сыравіны да раёнаў спажывання, а таксама этапы складання асноўных напрамкаў плана, вызначэння сацыялізацыі БССР у народнагаспадарчым комплексе СССР, агульныя падыходы да галіновага і міжгаліновага планавання (электрыфікацыі, хімізацыі і г.д.). Абгрунтаваў мэтазгоднасць узмацнення развіцця прамысловасці, якая працуе на мясцовай, а не прывазной сыравіне, а ў сельскай гаспадарцы - тэхнічных культурах і жывёлагадоўлі, якая забяспечвае развіццё мясцовай прамысловасці.

 

ГАЛЕНДА М.С.
Старшыня Дзяржплана

(жнівень 1933 г. - студзень 1935 г.)

Прафесар.

Член КП(б)Б з верасня 1916 года.

1924 г. - скончыў Свярдлоўскі ўніверсітэт, атрымаў вышэйшую адукацыю.

1918 - 1921 гг. - служыў у Чырвонай арміі.

1924 - 1929 г. - нам. старшыні і старшыня сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана СССР.

1929 - 1930 гг. - дацэнт Ціміразеўскай сельгасакадэміі.

1930 - 1933 гг. - член калегіі і намеснік наркама земляробства СССР.

Жнівень 1933 - студзень 1935 гг. - старшыня Дзяржплана БССР і адначасова намеснік старшыні СНК БССР.

1933 - 1934 гг. - узначальваў кафедру народнагаспадарчага планавання ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава.

Выключаны з КП(б)Б пастановай Бюро ЦК КП(б)Б ад 13 студзеня 1935 г.

Рэспрэсіраваны ў 1936 г., рэабілітаваны ў 1990 г.


 

ЛЮБОВІЧ
Арцём Маісеевіч

Старшыня Дзяржплана
(люты 1935 г. - жнівень 1937 г.)

Нарадзіўся 17(29) кастрычніка 1880 года ў г. Жытомір Валынскай губерні.

У 1894 годзе скончыў двукласнае гарадское вучылішча ў Жытоміры.

1896-1902 гг. - тэлеграфіст ў Жытоміры, затым у Кіеве.

1902-1906 гг. - радавы-тэлеграфіст 2-й іскравой роты.

1906-1914 гг. - тэлеграфіст у Кіеве, затым у Бярдзічаве (з 1908 года) і Белай Царкве (з 1912 года).

1914-1917 гг. - мабілізаваны ў армію: служыў радавым 6-га чыгуначнага батальёна, затым тэлеграфістам Кранштацкай тэлеграфнай роты.

У 1917 годзе - член Кранштацкага камітэта РСДРП(б), старшыня Савета салдацкіх і матроскіх дэпутатаў, дэлегат VII (Красавіцкай) Усерасійскай канферэнцыі і VI з'езда РСДРП(б), член Петраградскага ВРК на Галоўным тэлеграфе і камісар Кексгольмскага рэзервовага палка. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі рэдактар газеты “Весткі Кранштацкага Савета”, затым член калегіі наркамата пошт і тэлеграфаў і намеснік наркама.

Член ВКП(б) з сакавіка 1917 года.

Студзень - май 1918 г. - старшыня Кранштацкага камітэта РСДРП(б).

1918-1919 гг. - старшыня Усерасійскага Саюза работнікаў сувязі.

1919-1920 гг. - намеснік наркама пошты і тэлеграфаў РСФСР і начальнік сувязі РККА.

1920-1921 гг. - выканаўца абавязкаў народнага камісара пошты і тэлеграфаў РСФСР.

З 1923 г. - намеснік наркама пошты і тэлеграфа СССР.

1927-1928 гг. - выканаўца абавязкаў народнага камісара пошты і тэлеграфа СССР.

1928-1934 гг. - упаўнаважаны наркамата сувязі СССР па Далёкім Усходзе, Усходняй Сібіры.

1934-1935 гг. - у распараджэнні ЦК ВКП(б).

1935-1937 гг. - намеснік старшыні СНК Беларускай ССР і старшыня Дзяржплана рэспублікі. Старшынёй Дзяржплана прызначаны 22 лютага 1937 г. З 7 сакавіка 1935 г. - нам. старшыні СНК БССР і Эканамічнага савета. Ад пасады старшыні Дзяржплана вызвалены 5 жніўня 1937 г.

Дэлегат VII, X, XV з'ездаў партыі.

Арыштаваны ў чэрвені 1937 года.

Асуджаны 28 чэрвеня 1938 г. ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

Рэабілітаваны 29 лютага 1956 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

 

ЧУДНОЎСКІ
Данііл Міхайлавіч

Старшыня Дзяржплана
(жнівень 1937 г. - сакавік 1938 г.)

Нарадзіўся ў 1908 г., паходзіў з служачых. Меў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам планавай камісіі і нам. Старшыні Магілёўскага райвыканкама, начальнікам сводна-планавага кіравання Дзяржплана. Меркавана быў рэпрэсіраваны (іншых звестак не высвятлена).

 

Чорны
Ісаак Львовіч

Старшыня Дзяржплана
(красавік 1938 г. - жнівень 1944 г.,
люты 1946 г. - жнівень 1946 г.,
красавік 1947 г. - жнівень 1953 г.)

1906 - 1994 гг., нарадзіўся ў пасёлку Прыбор Бярэзінскага раёна. Адукацыя вышэйшая, інжынер-тэхнолаг. Працоўную дзейнасць пачаў з 17 гадоў.

З 1927 г. - член ВКП(б).

1935 гг. - скончыў Мінскі палітэхнічны інстытут.

1935 - 1937 гг. - працаваў у апараце ЦК КП(б)Б інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела.

1937 г. - аспірант, сакратар парткама Мінскага палітэхнічнага інстытута.

1937 - 1938 гг. - загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б.

Красавік 1938 г. - прызначаны старшынёй Дзяржплана і нам. старшыні СНК БССР.

1941 - 1945 гг. - у шэрагах Чырвонай Арміі, член Ваеннага савета 22-й арміі.

Некалькі разоў прызначаўся на пасаду і вызваляўся ад пасады нам. старшыні Савета Міністраў БССР і старшыні Дзяржплана.

1953 - 1971 гг. - дырэктар НДІ будматэрыялаў (Мінск).

 

ЭЙДЗІНАЎ
Рыгор Барысавіч

Старшыня Дзяржплана
(чэрвень 1944 г. - люты 1946 г.,
чэрвень 1946 г. - красавік 1947 г.)

Партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Скончыў Інстытут падрыхтоўкі кадраў пры Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве (1933 г.) Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1958 г.).

1928 - 1934 гг. - на партыйнай і камсамольскай працы ў Маскве, Маскоўскай вобласці і на Паўночным Каўказе.

З 1934 г. - на партыйнай і камсамольскай працы ў БССР: начальнік палітаддзела Асвейскай МТС, 2-ой сакратар Шклоўскага, 1-шы сакратар Кармянскага РК КП(б)Б, нам. кіраўніка Белдзяржкіно, нам. начальніка ўпраўлення кінафікацыі пры СНК БССР.

З 1938 г. у ЦК КП(б)Б: заг. культасветаддзела, а затым аргінструктарскім аддзелам.

З 1940 г. - 3-і сакратар ЦК КП(б)Б.

1941 - 1943 гг. - сакратар ЦК КП(б)Б.

1943 - 1944 гг. - нам. сакратара ЦК КП(б)Б па прамысловасці - заг. прам. аддзелам ЦК КП(б)Б.

Адначасова 1942 г. - узначальваў Паўночна-Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б у Вялікую Айчынную вайну, якая кіравала партызанскім рухам на тэрыторыі Віцебскай і паўночных раёнаў Мінскай і Магілёўскай абласцей.

1942 - 1944 гг. - 1-шы нам. начальніка БШПР.

У чэрвені 1944 г. прызначаны старшынёй Дзяржплана і нам. старшыні СНК БССР. У лютым 1946 г. вызвалены ад абавязкаў старшыні Дзяржплана. Ізноў прызначаны на гэтую пасаду ў чэрвені 1946 г. Вызвалены ад яе ў красавіку 1947 г.

1944 - 1947 гг. - нам. старшыні СНК (з 1946 г. Савет Міністраў) БССР.

З 1948 г. у Савеце Міністраў Беларускай ССР.

1967 - 1977 гг. - нам. старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў Беларускай ССР па выкарыстанні працоўных рэсурсаў.

1940 - 1949 гг. - член ЦК КП(б)Б.

1940 - 1947 гг. - член Бюро ЦК КП(б)Б.

1938 - 1951 гг. - дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

1946 - 1950 гг. - дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

 

МАЛІНІН
Сяргей Мікалаевіч

Старшыня Дзяржплана
(жнівень 1953 г. - снежань 1965 г)

31.05. (13.06.) 1907 – 20.05.1972 гг. Нарадзіўся ў г. Мінску. Дзяржаўны дзеяч БССР, доктар эканамічных навук, прафесар (1967 г.). Скончыў БДУ (1929 г.), Маскоўскі планавы інстытут Дзяржплана СССР (1938 г.). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар навуковых прац па эканоміцы і планаванню народнай гаспадаркі.

1925 - 1928 гг. - працаваў у Камуністычным універсітэце Беларусі імя Леніна.

1928 - 1936 гг. - навуковы супрацоўнік і заг. сектарам эканомікі Інстытута арганізацыі і аздараўлення працы ВЦСПС.

1936 - 1941 гг. - ст. навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР і нам. дырэктара па навуковай частцы. Кандыдат эканамічных навук.

У гады Вялікай Айчыннай вайны - палітрук роты, камісар батальёна, нам. камандзіра стралковага палка па палітчасці.

1944 - 1946 гг.- лектар палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі.

1946 - 1947 гг. - дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.

1947 - 1953 гг. - на працы ў ЦК КП(б)Б: нам. начальніка ўпраўлення прапаганды і агітацыі, заг. аддзелам планавых, фінансавых і гандлёвых органаў.

1953 - 1965 гг. - сСтаршыня Дзяржплана БССР.

Адначасова 1955 - 1958 гг. - нам. старшыні Савета Міністраў БССР.

1966 - 1969 гг. - рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.

З 1969 г. - загадчык кафедры палітэканоміі БДУ.

1949 - 1952 гг. - кандыдат у члены ЦК КПБ.

1952 - 1966 гг. - член ЦК КПБ.

1958 - 1966 гг. - дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

1951 - 1959 гг. - дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

 


КОХАНАЎ
Філіп Лаўрэнц’евіч

Старшыня Дзяржплана
(снежань 1965 г. - верасень 1978 г.)

Нарадзіўся ў 1911 г. у мястэчку Мілаславічы Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні ў сям’і селяніна. У 1930 -1931 гг.— малатабоец на коксабензольным заводзе ва Успенскім раёне Варашылаўградскай вобласці. У 1932 -1936 гг. — студэнт Мінскага інстытута народнай гаспадаркі. У 1936 - 1941 гг. працаваў у Народным камісарыяце фінансаў БССР — эканамістам-інспектарам, нам. начальніка ўпраўлення, начальнікам упраулення. У 1941 - 1946 гг. — у Чырвонай Арміі. У ліпені 1946 г. прызначаны нам. міністра фінансаў, у сакавіку 1951 г. — Міністрам фінансаў. У снежні 1965 г. быў прызначаны намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР і Старшынёй Дзяржплана. Ад выканання абавязкаў вызвалены ў верасні 1978 г.

 

ГВОЗДЗЕЎ
Віктар Аляксандравіч

Старшыня Дзяржплана
(верасень 1978 г. - красавік 1982 г.)

Нарадзіўся 18 студзеня 1931 г. у г.Смаленску ў сям’і служачых. У 1949 - 1954 гг. — студэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля навучання ў акадэміі працаваў да 1958 г. на розных пасадах у МТС. З кастрычніка 1958 г. — на партыйнай працы: сакратар райкама, парторг, са студзеня 1963 г. — намеснік загадчыка сяльгазаддзелам ЦК КПБ. У 1966 г. прызначаны начальнікам “Галоўпалессевадбуда” пры Мінвадгасе СССР (г.Пінск). З кастрычніка 1969 г. — Першы сакратар Гомельскага абкама КПБ.

У кастрычніку 1978 г. прызначаны нам. Старшыні савета Міністраў БССР, Старшынёй Дзяржплана БССР, з красавіка 1979 г. — першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, Старшыня Дзяржплана БССР. У красавіку 1982 г. пераведзены на працу у Маскву на пасаду нам. Старшыні Дзяржплана СССР.

 

РЭУТ
Анатоль Антонавіч

Старшыня Дзяржплана
(люты 1983 г- май 1985 г.)

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1928 г. у г.Барысаве Мінскай вобласці ў сям’і працоўнага. У 1947 - 1952 гг. — студэнт Беларускага палітэхнічнага інстытута. Пасля працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе ім. У.І.Леніна на пасадзе старэйшага майстра. У 1953 г. прызначаны галоўным інжынерам Вясейскай МТС Слуцкага раёна. У 1958 г. пераведзены ў мінскае абласное ўпраўленне сельскай гаспадаркі. У гэтым жа годзе перайшоў на завод электронных вылічальных машын ім. Р. К. Арджанінікдзэ, дзе працаваў старэйшым майстрам, начальнікам цэха, галоўным тэхнолагам, нам. галоўнага інжынера, нам. дырэктара па вытворчасці.

У 1962 г. пераведзены на працу ў Дзяржплан БССР на пасаду начальніка аддзела радыёэлектронікі і прыборабудавання. З 1966 г. - дырэктар Мінскага прыборабудаўнічага завода ім.У.І.Леніна, з 1970 г. - завода электронных вылічальных машын ім. Р. К. Арджанікідзэ, затым - сакратар Мінскага гаркама.

З 1975 г. - першы нам. Міністра радыёпрамысловасці СССР. З лютага 1983 г. - нам. Старшыні Савета Міністраў БССР, Старшыня Дзяржплана БССР. У снежні 1985 г. вызвалены ад гэтай пасады ў сувязі з пераводам у г. Маскву на пасаду першага нам. Старшыні Дзяржплана СССР.

 

КЕБІЧ
Вячаслаў Францавіч

Старшыня Дзяржплана
(снежань 1985 г. - красавік 1990 г.)

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 г. ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1953 - 1958 гг. - студэнт Беларускага палітэхнічнага інстытута. Пасля інстытута працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній. У 1973 г. пераведзены на Мінскі станкабудаўнічы завод ім. С. М. Кірава, дзе працаваў галоўным інжынерам, затым дырэктарам завода. З 1978 г. - генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў ім. С. М. Кірава.

У 1980 г. абраны другім сакратаром Мінскага гаркама КПБ, у 1981 г. пераведзены на працу ў ЦК КПБ. У жніўні 1984 г. абраны другім сакратаром Мінскага абкама КПБ.

У снежні 1985 г. прызначаны нам. Старшыні Савета Міністраў БССР, Старшынёй Дзяржплана БССР.

У красавіку 1990 г. прызначаны Старшынёй Савета Міністраў БССР.

 

МЯСНІКОВІЧ
Міхаіл Уладзіміравіч

Старшыня Дзяржэканомплана
(ліпень 1990 г. - люты 1991 г.)

Нарадзіўся 6 мая 1950 г. у вёсцы Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1967 - 1972 гг. - студэнт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Пасля інстытута служыў у Савецкай арміі. У 1973 - 1983 гг. працаваў на розных пасадах, у тым ліку ў Мінгарвыканкаме. У 1983 - 1984 гг. - Старшыня выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў г. Мінска. У 1984 - 1985 гг. - нам. Старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. У 1985 - 1986 гг. - Сакратар Мінскага гаркама Кампартыі Беларусі. У 1986 - 1990 гг. - Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.

З ліпеня 1990 г. - нам. Старшыні Савета Міністраў БССР, Старшыня Дзяржэканомплана БССР.

У лютым 1991 г. вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржэканомплана і прызначаны першым нам. Старшыні Савета Міністраў БССР.

 

ЛІНГ
Сяргей Сцяпанавіч

Старшыня Дзяржэканомплана
(люты 1991 г. - красавік 1994 г.),

Міністр эканомікі
(красавік 1994 г. - сакавік 1995 г.)

Нарадзіўся 7 мая 1937 г. у г. Мінску ў сям'і служачых. У 1956 - 1960 гг. студэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Затым працаваў у сельскай гаспадарцы на розных пасадах. У 1971 г. абраны Старшынёй Слуцкага райвыканкама.

З 1972 г. - на партыйнай працы. З 1983 г. - Старшыня Мінскага аблвыканкама, з 1987 г. - Старшыня Дзяржакамцэн БССР. У 1988 г. у сувязі са скасаваннем Дзяржкамцэн БССР і перадачай яго функцый Дзяржплану БССР пераведзены на пасаду нам. Старшыні Дзяржэканомплана БССР, начальніка ўпраўлення цэн. З лютага 1990 г. працуе ў апараце ЦК КПБ. У лютым 1991 г. прызначаны нам. Старшыні Савета Міністраў БССР, Старшынёй Дзяржэканомплана БССР. З красавіка 1994 г. - нам. Старшыні Савета Міністраў, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь. У лютым 1997 г. прызначаны Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.

 

БАДЗЕЙ
Георгій Пятровіч

Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
(27 сакавіка 1995 г. - 16 жніўня 1996 г.)

Нарадзіўся 26 студзеня 1942 г. у г. Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і служачых. У 1959 г. скончыў Пружанскі тэхнікум механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі. У 1961 г. - прызваны ў шэрагі Савецкай арміі. У 1964 г. паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, які скончыў у 1969 г. Пасля гэтага працаваў на Мінскім трактарным заводзе, у апараце ЦК ЛКСМБ.

У кастрычніку 1973 г. перайшоў на працу ў Дзяржплан БССР, дзе на розных пасадах прапрацаваў да 1981 г. Затым працаваў у апараце ЦК КПБ. У ліпені 1984 г. прызначаны нам. Старшыні Дзяржплана БССР. У ліпені 1990 пераведзены на пасаду Старшыні Дзяржаўнага камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

Затым займаў пасады Міністра працы і Міністра па кіраванні дзяржмаёмасці. У сакавіку 1995 г. прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1996 г. сышоў з гэтай пасады ў адстаўку.

 

Шымаў
Уладзімір Мікалаевіч

Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
(лістапад 1996 г. - ліпеь 2002 г.)

Нарадзіўся 29 лістапада 1948 года ў Запарожскай вобласці (Украіна). Скончыў геаграфічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта (1972). Доктар эканамічных навук, прафесар. Тэма дысертацыі: «Змена і планаванне рэгіянальнай эканамічнай эфектыўнасці грамадскай вытворчасці (пытанні метадалогіі)».

Працаваў слесарам-рамонтнікам (1966-1967), лабарантам (1967), малодшым навуковым супрацоўнікам, быў аспірантам Савета па вывучэнню прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР (1972-1975), старшым навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага інстытута эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР (1976-1977), старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара Гомельскага аддзела Навукова-даследчага інстытута эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР (1977-1982), старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры, сакратаром парткама, загадчыкам кафедры навуковых асноў кіравання , прарэктарам Гомельскага кааператыўнага інстытута (1982-1989), намеснікам дырэктара Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (1989-1995), першым намеснікам міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь (1995-1996).
З 1996 па 2002 год - Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня 2002 г. - рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

КАБЯКОЎ
Андрэй Уладіміравіч

Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
(ліпень 2002 г.  - снежань 2003 г.)

Нарадзіўся 21 лістапада 1960 года ў г. Масква.

Скончыў у 1983 годзе Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя Сярго Арджанікідзэ, у 1991 годзе - Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, эканаміст, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.

Пасля заканчэння інстытута працаваў майстрам, старшым майстрам механазборачнага цэха завода імя Вавілава ў г. Мінску.

1985-1988 гг. - Старшы майстар, намеснік начальніка цэха, намеснік начальніка зборачнай вытворчасці завода "Дыяпраектар", г. Рагачоў Гомельскай вобласці.

1988-1989 гг. - Інструктар арганізацыйнага аддзела Рагачоўскага гаркама КПБ.

1989-1991 гг. - Слухач Інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.

1991-1992 гг. - Начальнік планава-эканамічнага аддзела завода "Дыяпраектар".

1992-1995 гг. - Намеснік дырэктара па эканоміцы завода "Дыяпраектар".

1995-1996 гг. - Намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

1996-1998 гг. - Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, затым прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

1998-2000 гг. - Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю.

C 2000 г. - першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З верасня 2001 г. - намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2002 г. - намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь - Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2003 г. - па снежань 2010 - намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 28 снежня 2010 года - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

ЗАЙЧАНКА
Мікалай Пятровіч

Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
(снежань 2003 г. - снежань 2009 г.)

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў п. Пагранічны Прыморскага краю. Скончыў у 1971 годзе Беларускі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай прамысловасці, інжынер-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў інжынерам, старшым інжынерам Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР, старшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Быў аспірантам гэтага інстытута. Затым з'яўляўся старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара метадалогіі і метадаў фарміравання і рэалізацыі мэтавых комплексных праграм Навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Дзяржплана БССР, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце НДЭІ Дзяржэканомплана БССР, затым Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 1997 года - першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2003 г. па снежань 2009 г. - Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

 

1920 – 1940 Утварэнне Дзяржплана і яго роля ў развіцці народнай гаспадаркі БССР

У 1920 годзе сесія Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта прыняла рашэнне аб распрацоўке Дзяржаўнага плана развіцця народнай гаспадаркі дзяржавы.

Першым такім планам, як вядома, стаў план ДЗЯРЖЭЛРА, паклаўшы пачатак сістэмы дзяржаўнага планіравання, а разам з ёй – утварэнню агульнадзяржаўнага органа планіравання і адпаведных органаў на месцах.

Пачатковым этапам фарміравання местных планава-эканамічных органаў былі Эканамічные нарады, створаныя ў рэспубліках, губерніях і абласцях. Было створана і Эканамічная нарада БССР.

Ужо 30 чэрвеня 1921г. Эканамічная нарада зацвердзіла Палажэнне аб Планавай камісіі рэспублікі. З гэтай даты бярэ пачатак гісторыя Дзяржплана БССр. Першапачаткова ў яго абавязкі ўваходзіла толькі распрацоўка адзінага гаспадарчага плана. У далейшым Дзяржплан ператварыўся ў орган, рэгулюючы усё гаспадарчае жыццё.

Аднак у першыя гады гэта дзейнасць вялась вельмі марудна. Асноўнай прычынай гэтага было тое, што Беларусь пазней за іншых рэгіёнаў стала свабоднай ад замежных інтэрвентаў. Да таго ж народная гаспадарка рэспублікі да пачатку 20-х гадоў была моцна разбурана. Таму галоўныя намаганні Дзяржплана накіроўваліся на яе аднаўленне, нягледзячы на востры недахоп кваліфікаваных кадрў з сур’ёзнай эканамічнай падрыхтоўкай і вопытам працы ў разнастайных галінах эканомікі. Толькі пасля таго, як пачала працаваць значаня частка прамысловых прадпрыемстваў, стала наладжвацца праца чыгуначнага транспрта, сельскай гаспадаркі, з’явіліся больш спрыяльныя ўмовы для распрацоўкі адзінага народнагаспадарчага плана рэспублікі.

З гэтай мэтай 7 красавік 1922 года склікаецца арганізацыйнае пасяджэнне рэспубліканскай Дзяржаўнай планавай камісіі, на якім было прынята новае Палажэнне аб Дзяржплане БССР. Згодна Палажэнню, у задачы Дзяржплана уваходзіць рознабаковае кола абавязкаў. Сярод іх – вывучэнне планаў дзяржгапсаорганаў, скаладнне агульнагаспадарчага плана БССР і ўзгадненне з агульнадзяржаўным планам СССР, забеспячэнне яго выканання, распрацоўка планаў электрыфікацыі, раёніравання, выкарыстання прыродных рэсурсаў, навуковае забеспячэнне і суправаджэнне агульнагаспадарчага плана.

Дзяржплану БССР прадстаўлялася права непасрэднага выхаду на цэнтральныя дзяржаўныя органы СССР, наркаматы і ўстановы БССР. На чале Дзяржплана стаяў Намеснік, якога выбіраў ЦВК БССР. Для ўзгаднення працы Дзяржплана з вышэйшымі савецкімі органамі рэспублікі было арганізавана Бюро. З яго ўдзельнікаў, намеснікаў і удзельнікаў секцый Дзяржплана, намеснікаў падсекцый скаладаўся Пленум Дзяржплана.

Дзейнасць Дзяржплана засяроджвалася на найважнейшых накірунках развіцця прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, транспарту, у фінансава-эканамічнай галіне, у галіне раёніравання тэрыторыі рэспублікі, яе электрыфікацыі і вывучэнні прыродных багаццяў.

Арганізацыя планіравання народнай гаспадаркі садзейнічала хуткаму пад’ёму эканомікі. У 1925-1926 гг. Валавая прадукцыя ўсёй цэнзавай прамысловасі на 28,5% перавысіла ўзровень 1913г. (па ўсходніх абласцях), асноўныя фонды – на 5,5%, колькасць працоўных – на 12,5%, прадукцыйнасць працы – на 16,5%, пры памяншэнні працягласці працоўнага дня. Галіна стала працаваць рэнтабельна.

Увядзенне прадпададтка замест прадразвёрсткі, якая праводзілася у перыяд ваенага камунізма, дабратворна адбілася на уздыме сельскай гаспадаркі. У весках пачалі закладвацца асновы новых вытворчых адносін. У 1923 г. налічвалася ўжо 105 сельскагаспадарчых кааператыўных таварыстваў, якія аб’ядноўвалі 28 427 сялянскіх гаспадарак.

Вялікую ролю сталі адыгрываць саўгасы і калгасы. Сельская гаспадарка да канца 1925 г. па пасяўным плошчам, валавай прадукцыі запаволення і пагалў’ю жывёл дасягнула дарэвалюцыйнага узроўня.

У гэты час, улічваючы значнасць дзейнасці Дзяржплана, у яго працы прымае ўдзел шэраг буйных навукоўцаў і спецыялістаў, што стала аб’екетыўнай неабходнасцю і традыцыяй на ўсіх наступных этапах. Сярод іх прафесары  В. І. Пераход, А. В. Касцяеў, І. І. Калугін і Г. М. Высоцкі.

Дзяржплан БССР ясна сабя ўяўляў, што тыя задачы, якія ставіліся перад ім, неймаверна ажыццяўляць без цеснага супрацоўніцтва з навуковымі ўстановамі рэспублікі.

Такое супрацоўніцтва атрымала моцную базу да пачатку 30-х гадоў, пасля ўтварэння Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР, куды ўліўся і існуючы ў той час невялікі Інстытут эканомікі Дзяржплана БССР. Да гэтага часу Дзяржпланам  БССР праводзілася актыўная планавая праца, у тым ліку і на перспектыву. Так 3 мая 1928г. было прынята пастанова Савета Народных Камісараў БССР, у якім сцвярджалася: “Прадстаўлены праект пяцігадовага плана народнай гаспадаркі і культурна- сацыяльнага будаўніцтва на 1928-1929 гг. – 1932-1933 гг. – зацвердзіць”. Савет Народных Камісараў БССР даў высокую адзнаку пяцігадоваму плану, адзначыўшы, што ў праэкце плана адлюстраваны асноўныя народагаспадарчыя і палітычныя задачы, якія стаяць перад рэспублікай на бліжэйшыя пяць год.

У першы год пяцігодкі пачалася калектывізацыя ў сельскай гаспадарцы. Да таго ж, буйнымі тэмпамі праводзілася індустрыялізацыя. Ствараліся новыя галіны. У машынабудаўніцтве была асвоена вытворчасць складаных сельскагаспадарчых машын, абсталявання для будаўніцтва, станкоў і іншых вырабаў. Уведзена ў дзеянне першая БелГРЭС (станцыя Асінаўка Аршанскага раёна).

Да перыяду складання другога пяцігадовага плана (1931-1932 гг.) Дзяржплан БССР налічваў 65 чалавек. У 1936-1937 гг. амаль увесь склад Дзяржплана аднавіўся, што ў немалой ступені звязана с рэпрэсіямі тых гадоў. Да 1938 г. колькасць апарата склала 85 чалавек. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны структура Дзяржплана БСС выглядала наступным чынам: Старшыня Дзяржплана і два яго намеснікі; аддзелы – прамысловы, сельскагаспадарчы, капітальных работ, зводны, паліва, таваразварота, навукі і культуры, падрыхтоўкі кадраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аховы здароўя, раёнага планавання, матэрыяльных фондаў, працы і працоўных кадраў, а таксама фінансавы і энергетычны сектары, спецаддзел, упраўленне справамі  і сакратэрыят.

 

1941-1945 Дзяржплан у гады Вялікай Айчыннай вайны

У 1941 г. у сувязі з акупацыяй тэрыторыі Беларусі дзейнасць Дзяржплана БССР часова перапынілася. Падчас вайны значная частка супрацоўнікаў Дзяржплана пайшла ў дзеючую армію, частка эвакуіравалася.

 22 мая 1942 г. пры СНК БССР у г.Маскве была арганізавана аператыўная група Дзяржплана ў складзе 5 чалавек, якая займалася падрыхтоўчай працай па аднаўленню планавых органаў па меры вызвалення Беларусі ад акупантаў.

У снежні 1943 г., пасля вызвалення часткі рэспублікі, аператыўная група выехала у г. Гомель. Тут распачалася праца па вывучэнні стана гаспадаркі на вызваленай тэрыторыі і распрацоўка прапаноў, якія сталі асновай планіравання аднаўлення і развіцця гаспадаркі Беларусі на першыя пасляваеныя гады.

У жніўні 1944 г. Дзяржплан БССР сумесна з Дзяржпланам СССР падрыхтаваў праект перспектыўнага плана аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі. На канец 1948 г. прадугледжвалася дасягнуць даваенага узроўню прамысловай вытворчасці па асноўных відах вырабаў, памераў пасяўных плошчаў і ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур.

 

1946-1990 Дзяржплан у пасляваенныя гады савецкага перыяду гісторыі

У 1946 годзе Дзяржплан некалькі змяніў сваю структуру. Быў створаны новы крупны аддзел – саюзна-рэспубліканскай прамысловасці, у сувязі з чым былі ліквідаваны аддзелы легкай, тэкстыльнай і харчовай  прамысловасці. Аддзел паліва і электрафікацыі быў падзелены на два самастойных аддзела, аддзел капітальнага будаўніцтва рэарганізаваны ў аддзел капітальнага будаўніцтва і будаўнічай індустрыі.

Акрамя гэтага. упраўленне матэрыяльных фондаў ператворана ва ўпраўленне ўліку і размеркавання матэрыяльных

фондаў з двума аддзеламі: улікуі размеркавання матэрыялаў і уліку і размеркавання абсталявання. Аддзел будаўнічых матэрыялаў аб’яднаны з аддзелам лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці, пашыраны аддзел сельскай гаспадаркі, які стаў аддзелам сельскай і воднай гаспадаркі.

У лютым 1950 г. былі зацверджаны новае Палажэнне аб Дзяржаўнай планавай камісіі Савета Міністраў БССР (Дзяржплане БССР) і Палажэнне аб абласных планавых камісіях БССР.

Згодна новаму Палажэнню. Дзяржплан павінен быў засяродзіць асобую ўвагу на каардынацыі гаспадарчых планаў, якія скаладліся міністэрствамі, ведамствамі і мясцовымі планавымі органамі, на распрацоўке схем развіцця і размяшчэнні прадукцыйных сіл, планаў тэрытарыяльнага размяшчэння прадпрыемстваў з улікам набліжэння іх да крыніц сыравіны, энергіі і раёнам спажывання прадукцыі, на планіраванні ўкаранення і засваення новай тэхнікі, пытаннях эканамічных сувязей рэспублікі з іншымі раёнамі Савецкага Саюза, кантролі за выкананнем планаў.

Далейшае развіццё народнай гаспадаркі рэспублікі ставіла перад планавымі органамі новыя задачы, пашырала сферу іх дзейнасці:

  • пастановай Савета Міністраў БССР ад 30 снежня 1950 г. на Дзяржплан была ўскладзена праца по разглядзе і зацвярджэнні праектаў і каштарысаў для будаўніцтва рэспубліканскага і мясцовага значэння;
  • у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 25 мая 1951 г. Дзяржплан прыступіў да складання перспектыўных і гадавых планаў развіцця і укаранення новай тэхнікі ва ўсе галіны народнай гаспадаркі;
  • пастановай Савета Міністраў ад 11 ліпеня 1952 г. на Дзяржплан ўскладалася складанне заключэнняў па праектах і каштарысах меліярацыйна-водагаспадарчага будаўніцтва.

У 1961 г. Саветам Міністраў БССР была прынята пастанова “Аб мерах па далейшаму развіццю механізацыі і аўтаматызацыі працы інжынерна-тэхнічных работнікаў і работнікаў адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату”. У адпаведнасці з гэтай пастановай, пры Дзяржплане створаны Вылічальны цэнтр, які ў 1969 г. ператвораны ў Навукова-даследчы інстытут эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планіравання пры Дзяржплане БССР. На яго базе пазней быў створаны цяперашні НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 4 лістапада 1965 г. у складзе Дзяржплана створаны аддзел навукі і тэхнікі. Дзяржплану пераданы Інстытутнавукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды Дзяржаўнага камітэта па каардынацыі навукова-даследчых работ. Бюлетэнь “Прамысловасць Беларусі” з 1 студзеня 1966 г. стаў органам Дзяржплана БССР і Беларускага рэспубліканскага Савета навукова-тэхнічных таварыстваў.

На працягу 70-х – 80-х гадоў структура Дзяржплана, яго задачы і функцыі не зведалі якіх-небудзь істотных зменаў.


 

Выступае М.Ф.Заваротны, намеснік Старшыні Дзяржплана БССР, Сант’яга, Чылі, 24 красавіка 1972 г.

Дэлегацыя старшынь Дзяржпланаў сацыялістычных краін на БелАЗе ў Жодзіна

 

1991-2006 Пераўтварэнні за гады незалежнасці

На пачатку 90-х гадоў, пасля распаду Савецкага Саюза замест Дзяржплана быў створаны Дзяржэканомплан БССР, на базе якога ў 1994 г. створана Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліка Беларусь стала суверэннай дзяржавай, якая самастойна вызначае і рэалізуе сваю ўнутраную і знешнюю палітыку.

Спатрэбілася карэнная перабудова працы эканамічных органаў. Вялізарная адказнасць у сувязі з гэтым легла на плечы створанага ў 1994 г. Міністэрства эканомікі, якое стала пераемнікам і прадаўжальнікам лепшых традыцый Дзяржплана і Дзярэканомплана.

Яго дзейнасць цалкам падпарадкована рэалізацыі стратэгічнага курса дзяржавы па фарміраванні сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.

У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве эканомікі, галоўная задача Міністэрства эканомікі складаецца ў тым, каб, з аднаго боку, забяспечваць распрацоўку і рэалізацыю дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, падрыхтоўку і прадстаўленне адпаведных прапаноў ва Урад, з іншага – каардыніраваць працу у гэтым накірунку органаў дзяржаўнага кіравання, выпрацоўваць адпаведныея механізмы ў інтарэсах эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, выкарыстання на карысць беларускага народа яе рэсурснага, навуковага і вытворчага патэнцыялаў.

Эканоміка рэспублікі, якая сфармавалася ў свой час як складовая частка адзінага народнагаспадарчага комплексу Савецкага Саюза, спецыялізавалася на машынабудаванні, хімічнай і нафтахімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці, а ў сельскай гаспадарцы – на жывёлагадоўлі, ільноводстве, бульбаводстве.

Ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту аб’ектыўна спатрэбілася глыбокая перабудова эканомікі для таго, каб забяспечыць яе дакладнае функцыянаванне і нацыянальную бяспеку з улікам карэнным чынам зменлівай сітуацыі. Гэта не магло не адбіцца на зніжэнні аб’ёмаў і эфектыўнасці вытворчасці, з’яўленні іншых складальнікаў крызісу.

Палажэнне пачало паступова мяняцца пасля абрання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Паступовы эканамічны рост у Беларусі забяспечваецца з 1996 года, калі першым Усебеларускім народным сборам былі адобраны Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гады. Па ходу іх ажыццяўлення былі атрыманы першыя рэальныя вынікі эканамічнага росту. За пяць год УВП быў павялічаны на 35,7%, аб’ем прамысловай вытворчасці – на 64,4, інвестыцыі ў асноўны капітал павялічаны на 33,2%, увод жылля – на 81,1, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва – на 71,6%.

У 2000 годзе ўдалося перасягнуць паказчыкі дакрызіснага 1990 года па аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі, спажывецкіх тавараў, рэальных грашовых даходаў насельніцтва. Пачала атрымоўваць практычнае пацверджанне правільнасць абранай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

У 2001 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №516 на Мінэканомікі былі ўскладзены функцыі кіравання дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыяй, падтрымкі прадпрымальніцтва, агульнай каардынацыі правядзення дзяржаўнай інвестыцыйнай палітыкі, забеспячэнне супрацьдзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі. У сувязі з гэтым у структуры міністэрства утварыліся: Фонд дзяржаўнай маёмасці, Дэпартамент па прадпрымальніцтву, Дэпартамент па санацыі і банкруцтву, у скалдзе Дэпартамента цэнавай палітыкі – аддзел анціманапольнага рэгулявання.

Найбольш яскрава раскрылася сістэмная роля эканамічных органаў дзяржаўнага кіравання ў працэсе фарміравання, абгрунтавання і рэалізацыі мэтаў і задач папярэдняга пяцігадовага перыяду 2001-2005 гадоў – этапу будоўлі спелай эканамічнай сістэмы на падставе нацыянальнай стратэгіі эканамічнага росту.

Зыходнай пазіцыяй, якая перадвызначыла маштаб і дынаміку эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у папярэднім пяцігоддзі, з'явілася распрацоўка Міністэрствам эканомікі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гады. Мністэрства эканомікі забяспечыла каардынацыю ўдзелу іншых міністэрстваў і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнай акадэміяй навук, Нацыянальнага банка, спецыялізаваных навукова-даследчых інстытутаў у падрыхтоўцы дадзенай Праграмы і ажыццявіла арганізацыйна-эканамічную прапрацоўку, падрыхтоўку і прыняцце Урадам сістэмы мерапрыемстваў па забеспячэнні рэалізацыі Праграмы. Штогод распрацоўваўся прагноз сацыяльтна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь ва ўвязцы задач галін і рэгіёнаў, меры па іх безумоўнай рэалізацыі.

Пачынаючы з 2004 года, Міністэрства эканомікі стала распрацоўваць сумесныя планы дзеянняў Урада Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Банка па дасягненні найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных накірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на чарговы год. Распрацоўка, прыняцце, рэалізацыя дадзеных планаў адыгралі фундаментальную ролю ў паспяховым завяршэнні Праграмы на 2001-2005 гады.

У перыяд 2001-2005 гг. атрымалася дамагчыся радыкальнага зніжэння інфляцыі. Так, зводны індэкс спажывецкіх коштаў знізіўся з 207,5% у 2000 годзе да 108% у 2005 годзе.

Ажыццяўляючы каардынацыю інвестыцыйнай дзейнасці ў краіне, забяспечаны прырост інвестыцый на 84%. Валавы унутраны прадукт за пяцігоддзе павялічаны на 43,1%, прытым гэты рост забяспечаны практычна без павелічэння спажывання паліўна-энэргетычных рэсурсаў. Выкананы ў поўным аб’ёме сацыяльныя задачы. У 2001 годзе забяспечаны рост працоўнай платы да 100 дал. ЗША. А сярэднямесячная працоўнай плата працуючых у канцы 2005 года склала ў эквіваленце 261 дол. ЗША пры прагнозе 250 дал. ЗША.
У выніку, рэалізацыя прадугледжаных мер дазволіла выканаць усе найважнейшыя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гады, а па многіх з іх значна перавысіць устаноўленныя Праграмай значэнні. 

У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 года № 289 “Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь” быў створаны Дзяржаўны камітэт па маёмасці шляхам далучэння фонду дзяржаўнай маёмасці Міністэрства эканомікі да Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з гэтым пераўтварэннем у адпаведнасці з пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. №967 Мінэканомікі распрацоўвае і рэалізуе дзяржаўную эканамічную палітыку ў сферы аналізу і прагназіравання сацыяльна-эканамічнага развіцця, прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай дзейнасці, санацыі, супрацьдзеяння манапалістычнай дзейнасці і рзвіцця канкурэнцыі, дзяржаўнага рэгулявання кошт аў (тарыфаў) і дзяржаўнага кантролю цэнаўтварэння. Міністэрства эканомікі таксама выпрацоўвае дзяржаўную палітыку ў сферы кіравання дзяржаўнай маёмасццю і прыватызацыі.

Эканамічная палітыка ў 2006-2010

Трэці пяцігадовы этап (2006-2010 гг.) у гісторыі эканамічнага развіцця незалежнай Рэспублікі Беларусь быў этапам актыўнага эканамічнага росту. Яго асновай стала фарсіраванае развіццё ўнутранага рынку і нарошчванне інвесціравання за кошт знешніх займаў.

Валавы ўнутраны прадукт за пяцігодку павялічыўся на 42,1%, вытворчасць прамысловай прадукцыі – на 47,8%, прадукцыі сельскай гаспадаркі – на 24,8%. Па вытворчасці важнейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў разліку на душу насельніцтва Беларусь захавала лідзіруючыя пазіцыі сярод краін СНД. Беларускі аграпрамысловы комплекс не толькі ў поўным аб’ёме забяспечыў харчовую бяспеку краіны, але і экспартаваў значныя аб’ёмы прадуктаў харчавання.

Паслядоўна павялічваліся ўзровень і якасць жыцця насельніцтва. За 2006-2010 гг. рэальныя грашовыя даходы беларускіх грамадзян выраслі на 79,1%.

Разам з тым, пачынаючы з 2009 года, у рэспубліцы назіралася запавольванне тэмпаў эканамічнага росту, якое выклікана негатыўным уплывам сусветнага фінасавага крызісу.

Рэзкае паслабленне эканамічнай актыўнасці ў свеце стварыла значныя праблемы для беларускай эканоміцы. Цэны на тавары, якія экспартуюцца, упалі, знізіўся попыт на аншу прадукцыю, пайшлі затрымкі ў разліках, доступ на крэдытныя рынкі стаў цяжкім, а рэсурсы даражэлі.

З такімі праблемамі сутыкнулася ўся сусветная эканоміка, і Беларусь не магла быць выключэннем. Высокі ўзровень адкрытасці беларускай эканомікі, стратэгічная залежнасць ад імпрату энергетычных і сыравінных рэсурсаў першапачаткова ставілі нашу эканоміку ва ўразлівае становішча ва ўмовах развіцця крызісу.

Міністэрству эканомікі давялося літаральнага “з чыстага аркуша” рапрацоўваць лёсавызначальныя для айчыннай эканомікі дакументы.

Уся праца па трансфармацыі нарматыўна-прававой базы і стварэнні новых інструментаў рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця сладалася ў мінімізацыі вынікаў знешніх фактараў праз адаптацыю эканомікі да новых умоў і зніжэнне ўразлівасці да знешнх шокаў у будучыні.

Пашырэнне геаграфіі крізісных з’яў і перарастанне іх у сусветны фінансава-эканамічны крызіс пацягнула за сабой прыняцце рашэнняў па ўдасканальванні дзелавога клімату ўнутры краіны для стварэння больш спрыяльных усоў функцыянавання прадпрыемстваў ўсіх форм уласнасці, павышэнні іх канкурэнтаздольнасці ва ўмовах жорсткай канкурэнтнай барацьбы на знешніх рынках, якія звузіліся.

У гэты час Міністэрствам эканомікі былі распрацаваны Планы першачаговых мерапрыемстваў па лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, якія прадугледжвалі меры па павышэнні дзелавой актыўнасці, развіццю прадпрымальніцтва, актывізацыі інвестыцыйнага працэса, рашэнню іншых праблем, якія маюць найбольшы негатыўны ўплыў на стан і развіццё бізнес-клімату.

Дадзеныя падыходы знайшлі сваё заканамернае адлюстраванне ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 года №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

Акрамя таго, былі ўведзены дадатковыя меры, скіраваныя на перавод эканомікі на іннавацыйны шлях развіцця, стымуляванне айчынных распрацоўшчыкаў і вытворцаў да стварэння і ўкаранення новай высокатэхналагічнай прадукцыі, заснаванай на выніках навукова-даслдчых, вопытна-канструктарскіх (тэхналагічных) прац.

Уздзеянне пагаршэння сусветнага попыту найбольш адчувальна адбілася на рэальным сектары эканомікі. Таму на сталай аснове ажыццяўлялася выпрацоўка мер, скіраваных на падтрымку канкрэтных арганізацый, захаванне іх пазіцый як на знешнім, так і на ўнутраным рынках. У гэтых мэтах Міністэрствам эканомікі сумесна з Нацыянальным банкам былі распрацаваны меры па забеспячэнні стабільнай працы валаўтваральных і іншых арганізацый рэальнага сектара эканомікі.

Новы выгляд эканомікі

Яшчэ на пачатку бягучай пяцігодкі (2011-2015 гг.) пры распрацоўцы Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2015 нараўне з паняццямі “новы твар эканомікі” ва ўжытак увайшлі тэрміны “дабаўленая вартасць”, “высокавытворчыя працоўныя месцы”, “прадукцыйнасць працы па дабаўленай вартасці”, “структурная перабудова” – як новыя характарыстыкі эканамічнай дзейнасці беларускай сістэмы. У сацыяльна-эканамічным развіцці былі зроблены акцэнты на такія якасныя паказчыкі, як прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове, зніжэнне матэрыяла- і энергаёмістасці, суадносіны экспарту і аб’ёма вытворчасці, новыя тэхналогіі і мадэрнізацыя і інш.

У выніку працы Міністэрства эканомікі быў прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў па ўдасканаленні бізнес-клімату ў краіне, у выніку чаго ў адным з найбольш агульнапрызнаных сусветных рэйтынгаў “Вядзенне бізнесу” Беларусь з кожным годам паляпшае свае пазіцыі і прызнаецца адным з найбольш актыўных дзяржаў-рэфарматараў. З 2011 па 2015 гады агульны рэтынг Беларусі палепшыўся яшчэ на 34 пазіцыі, наша краіна заняла 57 месца, апарэджваючы партнёраў па ЕАЭС і большасць краін СНД.

Аднак на дадзеным этапе развіцця сур’ёзны ўплыў на эканоміку нашай краіны працягнулі аказваць негатыўныя знешнія фактары, якія сфарміравалі вельмі неспрыяльную кан’юнктуру для развіцця адкрытай беларускай эканомікі. Першым негатыўным фактарам у пачатку дадзенага перыяду, з’яўляліся вынікі сусветнага эканамічнага крызісу.

Стымуляванне ўнутранага попыту, як меры па пераадоленні негатыўнага ўплыву гэтага крызісу, справацыравала назапашванне дысбалансаў у эканоміцы, рост адмоўнага сальда знешняга гандлю і павелічэне валавога знешняга доўга краіны.

Назапашаныя дысбалансы сталі прычынай дэвальвацыі, высокай інфляцыі і зніжэння даходаў насельніцтва ў 2011 годзе. У той жа час дэвальвацыя падагнала рост продажу на экспарт. Аб’ёмы знешняга гандлю таварамі перавысілі дакрызісны ўзровень (у 2008 г. – 72 млрд. долараў ЗША, у 2009 г. – 50 млрд. долараў ЗША, у 2011 г. – 87 млрд.). змяненне курса нацыянальнай валюты дазволіла вярнуць дэфіцыт гандлёвага балансу ў бяспечную зону.

У 2012 годзе безэмісійнае развіццё, накіраванае на знешні рынак, гнуткае курсаўтварэнне і эканамічна абгрунтаваны рост зарабатнай платы дазволілі збалансаваць эканоміку, павялічыць даходы насельніцтва і забяспечыць бездыфіцытнае выкананне бюджэту.

Аднак у 2013 годзе падзенне ВУП у ЕС і запавольванне дынамікі развіцця ў эканоміцы асноўнага нашага партнёра – Расійскай Федэрацыі, значна абмежавалі магчымасці эканомікі Беларусі развівацца за кошт знешняга попыту. Дадатковым негатыўным фактарам стаў калійны крызіс 2013 года, які выразіўся ў рэзкім зніжэнні цэн на калійныя ўгнаенні. Следствам усяго гэтага стала зніжэнне экспарта і запавольванне дынамікі ВУП. У гэтых умовах выбар паміж ростам і збалансаванасцю быў адназначна зроблены на карысць апошняй.

2014 год прынёс новыя выклікі і шокі, як на рэгіянальным, так і на сусветным узроўнях. Крызісныя працэсы ў эканоміцы Расіі, нізкая інвестыцыйная актыўнасць расійскіх прадпрыемстваў, рэжым узаемных санкцый ЕС і РФ, нестабільнасць у эканоміцы Украіны – усе гэтыя фактары стрымлівалі магчымасці росту беларускай эканомікі ў бягучым перыядзе.

Яшчэ адным негатыўным фактарам, які вызначыў дынаміку эканомікі ў другой палове разглядаемага перыяда, стала зніжэнне цэн на нафту і нафтапрадукты. Так калі барэль нафты маркі Brent у сакавіку 2012-года каштаваў больш за 120 долараў ЗША, то да канца 2015 года ён гандляваўся на ўзроўні 40 долараў ЗША,

Маючы на ўвазе пералічаныя фактары, беларуская эканоміка не магла ў поўнай ступені скарыстацца традыцыйнымі знешнімі крыніцамі росту. Устараненне дысбалансаў, якія назапасіліся ў перыяд 2006-2010 гг., і небяспека развіцця дэвальвацыйна-інфляцыйных працэсаў абмежавалі рост з боку ўнутранага рынку. Акрамя таго, краіна вымушана была адцягнуць значныя рэсурсы на абслугоўванне назапашанага знешняга дзяржаўнага доўга. Сукупнасць дадзеных фактараў абумовіла стрыманыя тэмпры росту асноўных макраэканамічных паказчыкаў.

Сярэднегадавыя тэмпы прыросту ВУП за пяцігодку склалі 1,1%, рэальныя грашовыя даходы павялічыліся ў 1,33 разы. Нягледзячы на ўсе складанасці, атрымалася дасягнуць мэты па інфляцыі, якая запаволілася са 108,7% у 2011 годзе да мінімальнага ўзроўня – 12-ці %. Была забяспечана ўвязка тэмпаў росут аплаты працы з ростам яго прадукцыйнасці: у 2015 годзе тэмп росту прадукцыйнасці працы перавысіў рост рэальнай зарабатнай платы на 0,4 п.п. Аднак на фоне нізкага росту прадукцыйынасці працы ў 2014-2015 гг. адбылося запавольванне тэмпаў рэальнай зарабатнай платы і рэальных грашовых даходаў насельніцтва.

Для перадольванны негатыўнага ўплыву знешніх фактараў, Міністэрства эканомікі распрацавала новую экспартную стратэгію па дыверсіфікацыі рынкаў па прынцыпе “траціна-траціна-траціна”. У сярэднетэрміновай перспектыве прагназуецца пераразмеркаваць долі беларускага экспарту на рынках ЕАЭС, ЕС і краін “далёкай дугі”. Рэалізацыя дадзенай стратэгіі дазволіць мінімізаваць уздзеянне знешнеэканамічнай кан’юнкутры на эканоміку краіны, знізіць высокую канцэнтрацыю экспарту на асобных рынках.

Узважаная эканамічная палітыка, якая грунтуецца на безэмісійным развіцці, гнуткім курсаўтварэнні, эканамічна абгрунатваным росце зарабатнай платы ў залежнасці ад прадукцыйнасці працы, дазволіла па выніках пяцігодкі ў цэлым захаваць макраэканамічную і сацыяльную стабільнасць, палепшыць якасць жыцця насельніцтва.

Так, у дакладзе ПРААН “Індэкс чалавечага развіцця 2015”, які дае параўнальны аналіз 189 дзяржаў-членаў ААН па ўзроўню чалавечага развіцця на падставе базавых індыкатараў (годныя ўмовы жыцця, працягласць жыцця, узровень адукацыі) Беларусь заняла 44-е месца (разам з Расіяй) і ўзначальвае групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця, знаходзячыся на адну пазіцыю ніжэй за Чарнагорыю, якая замыкае групу краін з вельмі высокім узроўнем даходаў.