Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Кар`ера / Конкурс вакансiй

Конкурс вакансiй

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь запрашае суіскальнікаў прыняць удзел у конкурсе вакансій. У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь ад 22 гадоў, якія валодаюць дзяржаўнымі мовамі, маюць скончаную вышэйшую профільную адукацыю (эканоміка, правазнаўства, паліталогія або кіраванне), стаж працы па спецыяльнасці і / або стаж дзяржаўнай службы ад 2-х гадоў і якія не маюць судзімасцяў .

Асобам, якія жадаюць ўдзельнічаць у конкурсе, неабходна запоўніць на сайце анкету, заяву (гл. ніжэй) і падаць (адаслаць) у аддзел кадраў:

  • аўтабіяграфію (запоўненую і падпісаную ўласнаручна);
  • копіі працоўнай кніжкі, пашпарта  і дакументаў аб адукацыі, завераныя натарыяльна альбо кадравай службай па месцы працы;
  • рэкамендацыі і характарыстыка з апошніх месцаў працы.

Дакументы для ўдзелу ў конкурсе падаюцца ў аддзел кадраў (г. Мінск, вул. Берсана, 14, каб. 101) на працягу месяца з дня яго публікацыі на сайце альбо ў іншых СМІ.

Асобы,  паступаючыя упершыню на дзяржаўную службу, якія прайшлі папярэднія этапы конкурснага адбору дапускаюцца да завяршальнага этапу толькі пры паспяховай здачы кваліфікацыйнага экзамену ў парадку, устаноўленым Палажэннем аб кваліфікацыйным экзамене для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2005 N 139.

Асобы, якія прэтэндуюць на пасаду, па родзе дзейнасці якой неабходна мець допуск да звестак, што складаюць дзяржаўныя сакрэты, дапускаюцца да завяршальнага этапу конкурснага адбору толькі пры паспяховым праходжанні ва ўстаноўленым парадку працэдуры афармлення допуску да гэтых звестак.

Для ацэнкі прафесійных, дзелавых і асобасных якасцяў кандыдатаў праводзяцца гутаркі, тэставанне, можа быць прапанавана выкананне тэставых заданняў і іншых формаў праверкі ведаў, уменняў і навыкаў у аб'ёме устаноўленых патрабаванняў адпаведнай вакансіі.

Пераможца конкурсу вызначаецца шляхам галасавання членаў конкурснай камісіі. Конкурсная камісія ўключае кiраўнiка і супрацоўніка аддзела кадраў (альбо яго намесніка), кiраўнiка структурнага падраздзялення, у якім адкрыта конкурсная вакансія, альбо іншага эксперта, намеснiка Мiнiстра, які курыруе дадзенае структурнае падраздзяленне. Па заканчэнні конкурсу ўсе ўдзельнікі інфармуюцца аб яго выніках. Асобы, якія паспяхова прайшлі ўсе папярэднія этапы конкурснага адбору, за выключэннем канчатковага рашэння, з іх згоды будуць залічаны ў рэзерв кадраў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Анкета

Форма заявы для ўдзельнiка конкурсу
docx, 15 кб

Кантакты:

Цямніцкая Аксана Анатольеўна

начальнік аддзела кадраў

тэл. +375 17 2226312

e-mail: o.temnitskaya@economy.gov.by