Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўна-прыватнае партнёрства / Міжведамасны інфраструктурны каардынацыйны савет

Міжведамасны інфраструктурны каардынацыйны савет

У мэтах фарміравання інстытуцыйнай асновы ДПП па рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2014 № 508) з 2014 г. дзейнічае МІКС.

 

МІКС- гэта калегіяльны орган, створаны для каардынацыі пытанняў доўгатэрміновага развіцця аб'ектаў інфраструктуры, у тым ліку ў рамках ДПП.

 

У склад МІКС (зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2014 № 508) уваходзяць прадстаўнікі ключавых міністэрстваў, выканкамаў, грамадскіх арганізацый, бізнес-структур і фінансавых інстытутаў.

 

Асноўнымі задачамі МІКС з'яўляюцца:

 

распрацоўка асноўных напрамкаў доўгатэрміновага развіцця аб'ектаў інфраструктуры;

 

вызначэнне падыходаў і метадалогіі распрацоўкі Нацыянальнай інфраструктурнай стратэгіі (НІС);

 

зацвярджэнне НІС і гадавых справаздач аб яе рэалізацыі;

 

садзейнічанне ў выпрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы прыцягнення інвестыцый для праектавання, узвядзення і (або) рэканструкцыі, рэстаўрацыі, рамонту, мадэрнізацыі аб'ектаў інфраструктуры ў рамках ДПП;

 

арганізацыя міжведамаснага ўзаемадзеяння па пытаннях развіцця аб'ектаў інфраструктуры, у тым ліку прыцягнення інвестыцый для рэалізацыі праектаў па развіцці аб'ектаў інфраструктуры ў рамках ДПП.

 

Дзейнасць міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнагасавета (МІКС)