Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Аб Мiнiстэрстве / Агульная інфармацыя

Агульная інфармацыя

Прававыя асновы

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (скарочаная назва – Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь) з’яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, які падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь, праводзіць дзяржаўную палітыку, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферах аналізу і прагназіравання сацыяльна-эканамічнага развіцця, распрацоўкі і рэалізацыі дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, развіцця прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай дзейнасці эканамічнай неплацёжаздольнасці (банкруцтва) .

Мінэканомікі каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь у гэтых сферах.

Мінэканомікі ў сваей дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб Міністэрстве .

Структура

Упраўленне па мабілізацыйнай падрыхтоўцы эканомікі
Тэрытарыяльныя органы па санацыі і банкрутству
РУП “Інфармацыйны цэнтр Міністэрства эканомікі РБ”
Галоўнае ўпраўленне фiнансавання, бухгалтарскага улiку i дзяржаўных закупак
Рэжымна-сакрэтны аддзел

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Асабiсты прыём грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнiкоў юрыдычных асоб у Міністэрстве эканомікі Рэспублiкi Беларусь (далей - Міністэрства) праводзiцца ў адпаведнасцi з графікам і ажыццяўляецца Міністрам, яго намеснікамі, дырэктарамі дэпартаментаў.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

У выпадку адсутнасці Міністра, прыём ажыццяўляе намеснік, які выконвае яго абавязкі.

Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама супрацоўнікі Міністэрства, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

• звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства;

• звароту ў дні і гадзіны, якія не адпавядаюць графіку прыему;

• калі падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць заяўніка;

• калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

На асабістым прыёме заяўнік мае права падаць пісьмовы зварот, які рэгіструецца і разглядаецца ва ўстаноўленым парадку. Пры наяўнасці ў звароце пытанняў, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства, заяўніку даецца вуснае тлумачэнне, у якую  дзяржаўную установу або арганізацыю яму трэба звярнуцца.

Па рашэнні кіраўніцтва Міністэрства могуць прымяняцца аўдыё-відэазапіс, кіна- фотаздымка.

Пры звароце на асабiсты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, вiд на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнiкi заяўнiка павiнны прад’явiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх паўнамоцтвы.

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва  Міністэрства ажыццяўляецца па тэлефоне 200-13-37 (аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян, юрыдычных асоб і пратаколу) альбо па тэлефонах прыёмных, названых ніжэй, а таксама з дапамогай электроннага звароту.

Графік асабістага прыёму ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь


Пасада асобы, якая ажыццяўляе асабісты прыём

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Дні і часы прыёму

Адрас і нумар кабінета

Нумар тэлефона прыёмнай для папярэдняга запісу

Міністр

Зіноўскі Уладзімір Іванавіч

1-я серада месяца

800-1300

вул. Берсана,14

каб. 202

 

 

 

 

 

 

8 (017) 200 13 37

 

8 (017) 200 34 19

 

8 (017) 215 32 48

Першы намеснік Міністра

Крутой Дзмітрый Мікалаевіч

2-я серада месяца

800-1300

вул. Берсана,14

каб. 604

Намеснік Міністра

Матусевiч Дзмітрый Феафанавiч

2-я серада месяца

800-1300

вул. Берсана,14

каб. 304а

Намеснік Міністра

Чарвякоў Аляксандр Віктаравіч

3-я серада месяца

800-1300

вул. Берсана,14

каб. 304

Намеснік Міністра

Чабатар Юрый Адамавіч

4-я серада месяца

800-1300

вул. Берсана,14

каб. 604

Намеснік Міністра

Уцюпін Павел Уладзіміравіч

5-я серада месяца

800-1300

вул. Берсана,14

каб. 406

Дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву

Бабачонак Ірына Вячаславаўна

3-я серада месяца

800-1300

вул. Берсана,14

каб. 504

8 (017) 222 47 03

8 (017) 215 32 27

Дырэктар Дэпартаментапа санацыі і банкруцтву

Міранічэнка Аляксандр Іванавіч

4-я серада месяца

800-1300

вул. Берсана,14

каб.405

8 (017) 306 54 27

 

Вышэйстаячая ўстанова

 

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

 

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

220010, Рэспубліка беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

(Дом Урада)

Факс: (017) 222-66-65

E-mail: contact@government.by

 

Аддзел пісем і прыёму грамадзян

220010, Рэспубліка беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 9

Тэл.: (017) 222-60-46

 

Рэжым працы:
9.00 - 18.00

Абедзенны перапынак:
13.00 - 14.00

Выхадныя дні:
субота, нядзеля

Рэжым працы


Рэжым працы:
9.00 - 18.00

Абедзенны перапынак:
13.00 - 14.00

Выхадныя дні:
субота, нядзеля