Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Міжнароднае тэхнічнае супрацоўніцтва / Міжнароднае тэхнічнае супрацоўніцтва

Міжнароднае тэхнічнае супрацоўніцтва

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 2003 г. №460 “Аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе, якая прадастаўляецца Рэспубліцы Беларусь”:

Міжнародная тэхнічная дапамога - адзін з відаў дапамогі, якая бязвыплатна прадастаўляецца Рэспубліцы Беларусь донарамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі для аказання падтрымкі ў сацыяльных і эканамічных пераўтварэннях, ахове навакольнага асяроддзя, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, развіцці інфраструктуры шляхам правядзення даследаванняў, навучання, абмену спецыялістамі, аспірантамі і студэнтамі, перадачы вопыту і тэхналогій, грашовых сродкаў, пастаўкі абсталявання і іншых тавараў (маёмасці) па адобраных праектах (праграмах) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, а таксама ў форме арганізацыі і (або) правядзення семінараў, канферэнцый, іншых грамадскіх абмеркаванняў;

Праект (праграма) міжнароднай тэхнічнай дапамогі - дакумент, які прадугледжвае комплекс узгодненых арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, аб'яднаных агульнай мэтай і забяспечаных часткова або цалкам за кошт прадастаўлення донарамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі грашовых сродкаў, у тым ліку ў замежнай валюце, тавараў (маёмасці), выканання работ , аказання паслуг;

Атрымальнік міжнароднай тэхнічнай дапамогі - Рэспубліка Беларусь або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў асобе дзяржаўных органаў, юрыдычныя асобы і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць міжнародную тэхнічную дапамогу ці на карысць якіх рэалізуюцца праекты (праграмы) міжнароднай тэхнічнай дапамогі;

Донар міжнароднай тэхнічнай дапамогі - замежная дзяржава (яго адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка), міжнародная арганізацыя, іх прадстаўніцтвы альбо ўпаўнаважаныя гэтымі дзяржавай і арганізацыяй суб'екты права, якія прадстаўляюць міжнародную тэхнічную дапамогу.

Пастаўшчык тавараў (работ, паслуг) праекта (праграмы) міжнароднай тэхнічнай дапамогі - юрыдычная або фізічная асоба, якая пастаўляе, перадае (выконвае, аказвае) тавары (работы, паслугі) атрымальніку міжнароднай тэхнічнай дапамогі для рэалізацыі праекта (праграмы) міжнароднай тэхнічнай дапамогі;

Міні-праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі - праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі з тэрмінам рэалізацыі не больш за адзін год і сумарным аб'ёмам грашовых сродкаў, якія прадстаўляюцца для яго рэалізацыі, у тым ліку ў замежнай валюце, тавараў (маёмасці), выканання работ, аказання паслуг не больш за 3 тыс. базавых велічынь;

Метад нацыянальнага выканання праекта (праграмы) міжнароднай тэхнічнай дапамогі - рэалізацыя праекта (праграмы) міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь з умовай, што грашовыя сродкі, прызначаныя для яго (яе) рэалізацыі, у поўным аб'ёме пералічваюцца на разліковы рахунак атрымальніка (атрымальнікаў) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, які рэалізуе (рэалізуюць) гэты праект (праграму), а тавары i iншая маёмасць, прызначаныя для такога праекта (праграмы), перадаюцца ва ўласнасць атрымальніка (атрымальнікаў) міжнароднай тэхнічнай дапамогі (уласнасць дзяржавы і гаспадарчае вядзенне, аператыўнае кіраванне дзяржаўнай арганізацыі, якая з'яўляецца атрымальнікам такой дапамогі).

 

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2003 г. №1522 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2003 г. № 460” за Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь замацаваны наступныя функцыі:

- забеспячэнне ўзгаднення і разгляду праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, а таксама праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб іх адабрэнні ў парадку, вызначаным Палажэннем аб парадку падрыхтоўкі, разгляду, адабрэння і рэгістрацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, а таксама пералікаў тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг, якія прадстаўляюцца для рэалізацыі гэтых праектаў (праграм), зацверджаным гэтай пастановай;

- забеспячэнне падрыхтоўкі Нацыянальнай праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі;

- забеспячэнне працы Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і давядзенне яе рашэнняў да Міністэрства па падатках і зборах, Дзяржаўнага мытнага камітэта і іншых зацікаўленых;

- рэгістрацыя праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, інфармацыі аб арганізацыі і (або) правядзенні семінараў, канферэнцый, іншых грамадскіх абмеркаванняў у рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі, а таксама ажыццяўленне кантролю за ходам рэалізацыі такіх праектаў;

- ажыццяўленне падрыхтоўкі і прадстаўлення ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праекта штогадовага даклада Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь аб ходзе рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, іх эфектыўнасці, а таксама аб выніках кантролю за мэтавым выкарыстаннем міжнароднай тэхнічнай дапамогі;

- растлумачэнне пытанняў падрыхтоўкі, адабрэння, рэгістрацыі і рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2015 г. № 590 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” прадугледжвае:

• Укараненне прынцыпу “аднаго акна”

Атрымальнікі міжнароднай тэхнічнай дапамогі ўносяць увесь пакет дакументаў, неабходны для адабрэння і рэгістрацыі праекта ў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства эканомікі забяспечвае выкананне ўсіх працэдур па праектах МТП.

• Скарачэнне колькасці дакументаў, што прадстаўляюцца для выканання працэдур

Атрымальнікі праектаў МТД прадстаўляюць у Мінэканомікі:

- Зварот атрымальніка

- Заяву аб рэгістрацыі праекта

- Копію праекта і яго пераклад на рускую або беларускую мову ў двух экзэмплярах

- Пашпарт праекта

• Стварэнне новага інструмента ўзаемадзеяння - Каардынацыйнага савета

Каардынацыйны савет фарміруецца з прадстаўнікоў донараў і атрымальнікаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі для каардынацыі ўзаемадзеяння па пытаннях прыцягнення і выкарыстання міжнароднай тэхнічнай дапамогі, павышэння эфектыўнасці рэалізацыі праектаў.

• Спрашчэнне справаздачнасці

Адмяняецца неабходнасць прадастаўлення паўгадавых справаздач аб ходзе рэалізацыі праектаў МТД.

Такім чынам, уступленне ў сілу дадзенай пастановы скарачае тэрміны выканання нацыянальных працэдур у сферы міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва, дазваляе забяспечыць адпаведнасць знешняй дапамогі нацыянальным прыярытэтам ўстойлівага развіцця і захоўвае ў працэдуры прынцып універсальнасці, які прадугледжвае адзіны падыход для ўсіх донараў і атрымальнікаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.