Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Аб Мiнiстэрстве / Старонкi гiсторыi / 1946-1990 Дзяржплан у пасляваенныя гады савецкага перыяду гісторыі

1946-1990 Дзяржплан у пасляваенныя гады савецкага перыяду гісторыі

У 1946 годзе Дзяржплан некалькі змяніў сваю структуру. Быў створаны новы крупны аддзел – саюзна-рэспубліканскай прамысловасці, у сувязі з чым былі ліквідаваны аддзелы легкай, тэкстыльнай і харчовай  прамысловасці. Аддзел паліва і электрафікацыі быў падзелены на два самастойных аддзела, аддзел капітальнага будаўніцтва рэарганізаваны ў аддзел капітальнага будаўніцтва і будаўнічай індустрыі.

Акрамя гэтага. упраўленне матэрыяльных фондаў ператворана ва ўпраўленне ўліку і размеркавання матэрыяльных

фондаў з двума аддзеламі: улікуі размеркавання матэрыялаў і уліку і размеркавання абсталявання. Аддзел будаўнічых матэрыялаў аб’яднаны з аддзелам лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці, пашыраны аддзел сельскай гаспадаркі, які стаў аддзелам сельскай і воднай гаспадаркі.

У лютым 1950 г. былі зацверджаны новае Палажэнне аб Дзяржаўнай планавай камісіі Савета Міністраў БССР (Дзяржплане БССР) і Палажэнне аб абласных планавых камісіях БССР.

Згодна новаму Палажэнню. Дзяржплан павінен быў засяродзіць асобую ўвагу на каардынацыі гаспадарчых планаў, якія скаладліся міністэрствамі, ведамствамі і мясцовымі планавымі органамі, на распрацоўке схем развіцця і размяшчэнні прадукцыйных сіл, планаў тэрытарыяльнага размяшчэння прадпрыемстваў з улікам набліжэння іх да крыніц сыравіны, энергіі і раёнам спажывання прадукцыі, на планіраванні ўкаранення і засваення новай тэхнікі, пытаннях эканамічных сувязей рэспублікі з іншымі раёнамі Савецкага Саюза, кантролі за выкананнем планаў.

Далейшае развіццё народнай гаспадаркі рэспублікі ставіла перад планавымі органамі новыя задачы, пашырала сферу іх дзейнасці:

  • пастановай Савета Міністраў БССР ад 30 снежня 1950 г. на Дзяржплан была ўскладзена праца по разглядзе і зацвярджэнні праектаў і каштарысаў для будаўніцтва рэспубліканскага і мясцовага значэння;
  • у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 25 мая 1951 г. Дзяржплан прыступіў да складання перспектыўных і гадавых планаў развіцця і укаранення новай тэхнікі ва ўсе галіны народнай гаспадаркі;
  • пастановай Савета Міністраў ад 11 ліпеня 1952 г. на Дзяржплан ўскладалася складанне заключэнняў па праектах і каштарысах меліярацыйна-водагаспадарчага будаўніцтва.

У 1961 г. Саветам Міністраў БССР была прынята пастанова “Аб мерах па далейшаму развіццю механізацыі і аўтаматызацыі працы інжынерна-тэхнічных работнікаў і работнікаў адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату”. У адпаведнасці з гэтай пастановай, пры Дзяржплане створаны Вылічальны цэнтр, які ў 1969 г. ператвораны ў Навукова-даследчы інстытут эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планіравання пры Дзяржплане БССР. На яго базе пазней быў створаны цяперашні НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 4 лістапада 1965 г. у складзе Дзяржплана створаны аддзел навукі і тэхнікі. Дзяржплану пераданы Інстытутнавукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды Дзяржаўнага камітэта па каардынацыі навукова-даследчых работ. Бюлетэнь “Прамысловасць Беларусі” з 1 студзеня 1966 г. стаў органам Дзяржплана БССР і Беларускага рэспубліканскага Савета навукова-тэхнічных таварыстваў.

На працягу 70-х – 80-х гадоў структура Дзяржплана, яго задачы і функцыі не зведалі якіх-небудзь істотных зменаў.


 

Выступае М.Ф.Заваротны, намеснік Старшыні Дзяржплана БССР, Сант’яга, Чылі, 24 красавіка 1972 г.

Дэлегацыя старшынь Дзяржпланаў сацыялістычных краін на БелАЗе ў Жодзіна