Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аб правядзенні адзінага дня кансультацый па пытаннях міжнароднай тэхнічнай дапамогі

 Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь з 30 чэрвеня па 31 снежня 2020 года ўводзіць у тэставым рэжыме штотыднёвае правядзенне адзінага дня кансультацый па пытаннях міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Даведачна. Палажэнне аб Цэнтры міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2015 г. № 889 "Аб каардынацыі міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам".

Кансультацыі па пытаннях МТП, у тым ліку падрыхтоўкі, рэгулявання і рэалізацыі праектаў (праграм) МТП будуць праводзіцца кожны аўторак з 9.00 да 13.00 па адрасе: г.Мінск, вул.Кальварыйская, д.1, каб.707.

Звяртаем увагу, што кансультацыі не праводзяцца па:

дакументах, раней накіраваным на разгляд у Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2003 г. № 1522 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2003 г. № 460";

зваротах, накіраваных у Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

дакументах, раней накіраваным у Цэнтр міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні дня кансультацый размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства эканомікі ў раздзеле "Мiжнароднае тэхнічнае супрацоўніцтва"- "Дзень кансультацый".