Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Ярашэвіч і Раміз Башыч абмеркавалі перспектывы беларуска-чарнагорскага супрацоўніцтва

22 студзеня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра эканомікі Дзмітрыя Ярашэвіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чарнагорыі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Рамізам Башычам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Чарнагорыяй, а таксама пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнес-асяроддзя дзвюх краін.