Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Крутой і Фам Хай абмеркавалі гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама

21 снежня 2018 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча Міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь сп Фам Хаем.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, а таксама перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння. Асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці выкарыстання наяўнага патэнцыялу для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту і інвестыцыйнай актыўнасці.

Бакамі была адзначана зацікаўленасць у стварэнні новых і развіцці дзеючых сумесных вытворчасцей, а таксама важнасць максімальнага выкарыстання пераваг Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС і В'етнамам, падпісанага ў 2015 г.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб працягу канструктыўнага дыялогу па актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння.