Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Крутой накіраваўся ў Вашынгтон для ўдзелу ў восеньскіх штогадовых пасяджэннях саветаў кіраўнікоў МВФ і групы СБ

Беларуская дэлегацыя ў складзе Міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога, Міністра фінансаў Максіма Ермаловіча і намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрыя Калечыца накіроўваецца з 15 па 20 кастрычніка 2019 г. у г.Вашингтон (Злучаныя Штаты Амерыкі) для ўдзелу ў восеньскіх штогадовых пасяджэннях саветаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Групы Сусветнага банка.

У рамках штогадовых пасяджэнняў запланаваны шэраг сустрэч беларускага боку з прадстаўнікамі вядучых міжнародных фінансавых арганізацый: Сусветнага банка, Міжнароднай фінансавай карпарацыі, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый, Міжнароднага валютнага фонду.

Удзел у мерапрыемствах такога фармату выкарыстоўваецца ў мэтах забеспячэння знешнеэканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, падтрымання канструктыўнага дыялогу ў інтарэсах фарміравання на міжнароднай арэне пазітыўнага іміджу краіны са спрыяльным інвестыцыйным кліматам і стабільнай макраэканамічнай сітуацыяй.