Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Крутой правёў сустрэчу з Андрэа Віктарын ў сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі

 

26 ліпеня 2019 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча Міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога з Кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь Андрэа Віктарын ў сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза ў эканамічнай сферы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі сумесных праектаў і праграм, накіраваных на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця малога і сярэдняга бізнеса, развіццё прыватнай ініцыятывы, удасканаленне інфраструктуры, садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў.