Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Крутой сустрэўся з паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізай Вёргеттер

6 сакавіка 2019 г. адбылася сустрэча Міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізай Вёргеттер.

У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі стан гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аўстрыяй.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасці і перспектывы для далейшай рэалізацыі паспяховых сумесных інвестыцыйных праектаў.