Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Крутой узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі

5 снежня 2019 году Першы намеснік Міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзіў Дзмітрыя Крутога за добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №434 ад 4 снежня 2019г. Дзмітрый Крутой прызначаны Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Чарвякоў ад імя калектыву Міністэрства пажадаў Дзмітрыю Крутому поспехаў на новай пасадзе, а той у сваю чаргу падзякаваў калегам за цёплыя словы і плённую сумесную працу і выказаў надзею на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння ў далейшым.