Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар на сустрэчы з групай спецыялістаў СБ абмеркаваў вынікі сумеснай праграмы ЕС і РБ у падтрымку развіцця прыватнага сектара эканомікі

17 студзеня 2020 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча намесніка Міністра Юрыя Чабатара з групай спецыялістаў Сусветнага банка і кансультацыйнай кампаніі «Cluster Competitiveness Group, Inc.» (Іспанія), якая з'яўляецца выканаўцам мерапрыемстваў па кампаненце «Ініцыятывы павышэння канкурэнтаздольнасці».

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі вынікі другога этапу навучання (13-16 студзеня 2020 г.) мэтавай вучэбнай групы па адукацыйнай праграме Сусветнага банка ў галіне кластэрнага менеджменту.

Даведачна: колькасць групы склала больш за 40 чалавек, у яе склад увайшлі кіруючыя работнікі органаў улады, адказных за фарміраванне і рэалізацыю кластарнай палітыкі на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва прафесійных асацыяцый (саюзаў юрыдычных асоб) і тэхнапаркаў.

Абодва бакі далі высокую станоўчую адзнаку працэсу навучання і ўцягнутасці удзельнікаў мэтавай вучэбнай групы.

Таксама ў ходзе сустрэчы адбылося абмеркаванне семінара-прэзентацыі экспертамі СБ працы па вышэйпаказанай сумеснай праграме, які прайшоў у гэты ж дзень 17 студзеня 2020 г. на пляцоўцы Офіса Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь, з удзелам шырокага кола прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных органаў і навуковай сферы.

Асноўнай мэтай дадзенага семінара з'яўлялася інфармаванне аб працы, і наладжванне кантактаў для далейшага супрацоўніцтва ў рэалізацыі мерапрыемстваў па актыўнага ўключэння зацікаўленых у рэалізацыі кластарных ініцыятыў бакоў па 4-м прыярытэтным сектарам эканомікі, адабраным Мінэканомікі (інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, медыцына, фармацэўтыка, біятэхналогіі і зялёная эканоміка, прыборабудаванне і робататэхніка), дзе ў цяперашні час маецца найбольшы арганізацыйны і інавацыйны патэнцыял для забяспечэння сістэмнай інтэграцыі навукі, адукацыі і бізнесу на аснове кластарнай мадэлі развіцця.

Па выніках сустрэчы бакамі выказана ўзаемная ўдзячнасць за праведзеную працу, канстатавана высокая значнасць праекта для Беларусі і пацверджаны намеры бакоў аб далейшым плённым супрацоўніцтве.