Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Мінэканомікі прыняло ўдзел у акцыі «Нашы дзеці»

Калектыў Міністэрства эканомікі прыняў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".

У снежні сярод супрацоўнікаў Міністэрства быў арганізаваны добраахвотны збор сродкаў для падшэфнага дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дапамогу якому калектыў Мінэканомікі аказвае больш за 8 гадоў.

28 снежня 2017 года прадстаўнікі Міністэрства чале з намеснікам Міністра эканомікі Дзмітрыем Матусевічам наведалі дзіцячы дом-інтэрнат, прынялі ўдзел у падрыхтаваным хлопцамі і іх выхавацелямі ранішніку, і ўручылі падарункі - ноўтбук, гукаўзмацняльную апаратуру для правядзення ўрачыстых і забаўляльных мерапрыемстваў, а таксама садавіну да навагодняга стала.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел і прадстаўнікі іншых арганізацый, якія дапамагаюць дзіцячаму дому – прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на чале з намеснікам Міністра Валерыем Кавальковым, старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, прадстаўнікі 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў, грамадскай арганізацыі "Белая Русь", Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, валанцеры клубаў "Добрае сэрца" і "Міласэрнасць".