Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

На сектаральным савеце кваліфікацый пры Мінэканомікі абмеркавалi распрацоўку праекта прафстандарта ў сферы бізнес-кіравання

19 ліпеня 2018 г. у Міністэрстве эканомікі адбылося пасяджэнне Сектаральнаго савета кваліфікацый у сферы бізнес-кіравання пры Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Савета, начальнікам кіравання эканомікі інавацыйнай дзейнасці Дзмітрыем Крупскiм. У пасяджэннi ўдзельнічалі Першы намеснік Міністра адукацыі Ірына Старавойтава і Першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Сектаральны савет кваліфікацый створаны для забеспячэння ўзаемадзеяння паміж Міністэрствам эканомікі, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб’яднаннямі наймальнікаў і працаўнікоў, установамі адукацыі, а таксама іншымі зацікаўленымі пытаннем развіцця прафесійных стандартаў.

На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі працоўнай групы па распрацоўцы праекта прафесійнага стандарта ў вобласці бізнес-кіравання, а таксама вызначаны далейшы план дзеянняў па падрыхтоўцы  высокапрафесійных кадраў.

Дзеля максімальнага выкарыстання патэнцыялу нацыянальнай сістэмы адукацыі Сектаральны савет кваліфікацый у сферы бізнес-кіравання быў дапоўнены прадстаўнікамі  Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі і Iнстытута  павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці “Кадры індустрыі”.